Меркаванні77

Сяргей Дарафееў: Прывітанне з Кіева

Жыццё пачалося спачатку, расказвае ён.

Прайшоў год. На календары зноў 19-га.
За гэтыя 12 месяцаў у маім жыцці адбылося столькі падзеяў, што, калі я пра гэта думаю, дзіўлюся — як гэта ўсё змясцілася ў адзін год. Ён мяне вельмі змяніў — я стаў старэйшы на некалькі гадоў.

Жыццё пачалося спачатку.
Напрыклад, у прафесіі давялося ўсё даказваць, паказваць і пацвярджаць. Калегі казалі: «Так, мы цябе ведаем, а гледачы не ведаюць — ідзі і пакажы ім». Усе чакана. Але адна справа чакаць, і зусім іншая — прайсці гэтую дарогу самому. Гэта і ёсць досвед. І я яму вельмі рады.

Цяпер, па вялікім рахунку, цяжкасці засталіся ззаду. Ёсць свая аўдыторыя. Побыт уладкаваны. Але гэтага канцэнтрату выпрабаванняў хапіла б на некалькі гадоў. Таму

калі пачуеце параду: «Едзь і працуй за мяжой», або самі пра гэта чарговым разам падумаеце, задайце сабе пытанне: «Ці гатовы я да ўсяго таго, што спалучана з працай,
 — новыя людзі, здымная кватэра, іншая культура, іншыя традыцыі»? Калі адкажаце «так», едзьце. Потым сустрэнемся ў Беларусі. Гэта адна гісторыя. Вось іншая…

Кагадзе я рабіў даклад у Кіева-Магілянскай акадэміі на тэму «Вобраз Беларусі ва ўкраінскіх СМІ і як украінскія журналісты могуць дапамагчы беларускім». Хачу падзяліцца некаторымі думкамі.

За гэты год я прыйшоў да высновы: сучасныя украінцы не ведаюць пра сучасную Беларусь нічога.
Чаму? Таму што пра Беларусь ва Украіне мала пішуць і гавораць. Чаму? Таму што ўкраінцы — нацыя самадастатковая, у прыватнасці што да свайго палітыкума. Тут актыўнае палітычнае жыццё. А яшчэ гэта, вядома, насельніцтва — амаль 50 мільёнаў супраць 10 у Беларусі.

У Беларусі ўсё нашмат больш прэснае, а калі і адбываецца нешта ў грамадска-палітычным жыцці, то гэта носіць пульсуючы характар. Пры гэтым прычынна-выніковай сувязі ў шэрагу палітычных падзей няма. Не магу сказаць, што ў сучаснай ўкраінскай уладзе я назіраю нейкі дакладны алгарытм, але ўсё ж хоць штосьці паддаецца прагназаванню.

Тут, у Кіеве, на плошчы Перамогі, каля цырка, ёсць павільён «Беларускія прадукты». На ім напісана: «Зроблена ў Беларусі. Якасць СССР». Абрэвіятура СССР дакладней за ўсё вызначае, што такое Беларусь для сучасных украінцаў. У нас у Беларусі любімае слова улады — «стабільнасць». Аднойчы ў байнэце не памятаю хто выдаў наступнае вызначэнне: «Тое, што ў Беларусі называюць „стабільнасцю“, — насамрэч саўковы застой». Да гэтых словаў можна ставіцца па-рознаму, але, думаецца, ёсць у іх вялікая доля праўды. Вось вам і «якасць СССР».

Украінцы лічаць, што ведаюць беларусаў. Не, не ведаюць!
Як сказаў адзін мой добры кіеўскі знаёмы, «прычына — якраз у нашай геаграфічнай блізкасці».

У дачыненні да ўсяго таго, што адбываецца цяпер у Беларусі, мяне крыху абнадзеілі простыя словы аднаго з экс-міністраў замежных справаў Украіны: «Не забывайце, што развіццё грамадзянскай супольнасці ідзе па спіралі».

І праўда, праз такія ж цяжкасці грамадскага і нацыянальнага станаўлення прайшлі ў свой час Польшча і тады яшчэ Чэхаславакія. Вось толькі калі я ў юнацтве чытаў Мілана Кундэру, ніколі не думаў, што калабарацыянізм будзе характэрны і для маёй Радзімы.

Не думаю, што да Тахрыра, Майдана, нават да Балотнай плошчы Масквы нам сёння блізка…хаця, мяркуючы па тым, што адбываецца ў Беларусі, разумею — сацыяльны выбух хутчэй блізкі, чым далёкі. І ніякія хапуны ўжо не дапамогуць. Ведаеце, у верасні 2004 людзі ў Кіеве пачалі павязваць на галіны дрэваў аранжавыя стужачкі. Тады, гледзячы на іх, нехта здзіўляўся, нехта смяяўся. Майдан быў у лістападзе…

Калі ў сваіх эфірах я збіраюся задаваць гасцям пытанні пра Беларусь, мне мае ўкраінскія калегі часам кажуць: «Не трэба, гледачы глядзець не будуць». «Пачакайце, — адказваю я, -але Беларусь для Украіны — падзейная мадэль. Штосьці з таго, што адбываецца ў Беларусі, можа паўтарыцца ва Украіне, дакладней, ужо часткова паўтараецца». Мне кажуць: «А, сапраўды, тады трэба — правільна, давай». Вядома, трэба. Інакш украінцы будуць наступаць на беларускія граблі.

Як украінскія журналісты могуць дапамагчы сваім беларускім калегам. Па-мойму, галоўная дапамога — цікавіцца тым, што адбываецца ў Беларусі. Яшчэ раз кажу: Беларусь для Украіны — падзейная мадэль.

Важнымі з’яўляюцца кадравыя камунікацыі. Я збіраю вакол сябе зацікаўленых украінскіх журналістаў і заможных людзей (мецэнатаў). Сёе-тое прыдумаў… Пакуль скажу літаральна пару словаў — гэта будуць стажыроўкі ў Кіеве для маладых беларускіх журналістаў: экскурсіі на тэлеканалы, радыёстанцыі і ў друкаваныя СМІ, а таксама майстар-класы. Яны будуць атрымліваць вопыт. У іх розны бэкграўнд — гэта выдатна і для ўкраінцаў, і для беларусаў. У выніку мы атрымаем актывізацыю інфармацыйнага супрацоўніцтва і журналісцкага кадравага абмену паміж нашымі краінамі. Калі бязвылазна сядзець у Мінску, гэтая агітржа раз’есць усе мазгі і заб’е прафесійны азарт.

І апошняе. Прынамсі ў размовах усё больш украінскіх журналістаў гатовыя дасылаць свае матэрыялы, у якіх хоць бы радком згадваецца Беларусь і яе праблемы, у незалежныя беларускія інтэрнэт-медыі.

Так што мы робімся яшчэ бліжэйшымі.

Каментары7

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць