Напярэдадні навагодніх і калядных свят на беларускай мяжы скарачаецца колькасць спроб нелегальнага перамяшчэння тытунёвых вырабаў.

Як паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, за мінулыя выхадныя зафіксавана толькі 17 спроб нелегальнага вывазу цыгарэт. Праўда, большасць кантрабандыстаў грунтоўна да гэтага падрыхтаваліся.

Так, 23 снежня ў пункце пропуску "Катлоўка" ў аўтамабілі "Фіят" пагранічны нарад па надглядзе транспартных сродкаў з ужываннем прыбора "Рэгула 3002" знайшоў у газавай устаноўцы іншамаркі 1.890 пачкаў цыгарэт. Тытунёвыя вырабы на 5,5 мільёна рублёў канфіскаваныя супрацоўнікамі мытні, аўтамабіль ацэнены ў 45 мільёнаў рублёў і затрыманы да рашэння суда.

25 снежня праз пункт пропуску "Беняконі-1" грамадзянін Чэхіі спрабаваў вывезці ў канструктыўных адметнасцях кабіны "ДАФ" 26 блокаў цыгарэт з акцызнай маркай РФ.

Усяго ў аўтамабільных пунктах пропуску было затрымана 12 машын з кантрабанднымі цыгарэты, у тым ліку тры фуры.

Буйныя затрыманні праведзеныя таксама ў чыгуначным пункце пропуску і на зялёнай мяжы.

25 снежня ў пункце пропуску "Буг" пры афармленні на выезд цягніка Брэст — Малашэвічы пагранічны нарад з сабакам знайшоў 3.000 пачкаў цыгарэт коштам 6,6 мільёна рублёў у паўвагоне з торфабрыкетам.

Ноччу 24 снежня смаргонскія пагранічнікі за 30 метраў ад мяжы з прымяненнем вышуковага сабакі і цеплавізара "Сыч" затрымалі легкавы аўтамабіль "Хонда", у якім знаходзіліся тры жыхары Астравецкага раёна. У іншамарцы знойдзена 10.000 пачкаў цыгарэт. Тытунёвыя вырабы коштам 24,5 мільёна рублёў канфіскаваныя. Затрыманыя аформлены парушальнікамі пагранрэжыму. Пасля разглядаў на кожнага з іх накладзены штраф па 700 тысяч рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?