На вуліцах Афін, дзе ідуць сутыкненні паліцыі з натоўпам маніфестантаў, палаюць кінатэатры, кафэ, банкі, крамы, паведамляе Reuters. Сутыкненні паміж праваахоўнымі органамі і шматтысячным натоўпам праходзяць у Афінах на працягу некалькіх гадзін.

Маніфестанты сабраліся ў нядзелю каля будынка парламента, каб выказаць пратэст супраць новых мер жорсткай эканоміі, якія прадугледжваюцца 2-м пакетам крэдытнай падтрымкі Еўрасаюза і Міжнароднага валютнага фонду на €130 млрд.

У выніку пратэст выліўся ў масавыя сутыкненні 80 тыс. чалавек з паліцыяй і спецназам. Дзясяткі затрыманых.

Зараз у грэцкім парламенце праходзіць пасяджэнне, па выніках якога будзе вырашаны лёс законапраекта, па якім краіна павінна будзе атрымаць $ 130 млрд.

Для выплаты ўсіх даўгоў, па планах Еўрасаюза, Грэцыя павінна скараціць свой ​​бюджэт дзякуючы зніжэнню ўзроўню мінімальнай аплаты працы на 20%, скарачэнню 15 000 работнікаў у дзяржсектары, а таксама памяншэнню пенсій.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?