У Кітаі з магазінаў вымаецца энергетычны напітак Red Bull. Як высветлілі кітайскія медыкі, у энергетычным напоі Red Bull ўтрымліваюцца кансерванты, якія ў спалучэнні з кафеінам ўтвараюць рэчыва, якое выкарыстоўваецца пры лячэнні псіхічных праблемаў.

Мясцовыя СМІ са спасылкай на экспертаў папярэджваюць, што ў выпадку ўжывання напою высокая верагоднасць прывыкання да яго, а таксама — перадазіроўкі, здольнай выклікаць галаўны боль і тахікардыю.

Некаторыя буйныя гандлёвыя сеткі ўжо самі адмовіліся ад продажу Red Bull.

Па дадзеных вытворцаў, у склад напою не ўваходзіць ніводнага забароненага рэчыва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?