Суд у Гватэмале адмовіўся амніставаць былога ваеннага кіраўніка краіны Хасэ Эфраіна Рыас Монта, якога абвінавачваюць у генацыдзе індзейскага насельніцтва ў пачатку 1980-х гадоў.

Генерал адмаўляе, што асабіста аддаваў загады забіваць партызан і ўсіх, хто ім сімпатызаваў. Між тым за час яго кіравання, па некаторых дадзеных, вайскоўцы забілі каля 200 тысяч мірных жыхароў.

Будучы антыкамуністам, Монт карыстаўся падтрымкай ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?