Расія Лукашэнкі ў крыўду не дасць
«Расія акажа ўсебаковую падтрымку Беларусі ў выпадку ўзмацнення палітычных і эканамічных санкцый супраць Мінска з боку ЕС», — сказаў віцэ-прэм’ер Рагозін.
«Гэта пытанне не толькі звязана з ваенна-тэхнічным супрацоўніцтвам. Гэта ў цэлым міжурадавае ўзаемадзеянне. Але магу сказаць адно: мы нашых беларускіх калегаў у крыўду не дамо», — адзначыў віцэ-прэм’ер Рагозін падчас сустрэчы з беларускім віцэ-прэм’ерам Уладзімірам Сямашкам.
Адносіны Беларусі і ЕС ўскладніліся пасля таго, як Брусель у лютым пашырыў санкцыі ў дачыненьні да Мінска.
Каментары