Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь, спявачка Іна Афанасьева прызнае, што ёй вельмі цяжка вызначыцца са сваім стаўленнем да смяротнага пакарання.

«Не ведаю, ці маю я права ўвогуле судзіць людзей. Магчыма, такое права дадзена толькі Богу. Калі ж казаць пра смяротнае пакаранне, то, магчыма, гэта злачынства. Але ж яшчэ большае злачынства зрабілі тыя, да каго прымяняецца гэтая кара.

Што рабіць у выпадку такіх трагедый, калі церпяць дзеці? Калі злачынцы выходзяць па амністыі і зноў гвалтуюць? Я не веру, што яны выпраўляюцца. Як можна жыць чалавеку, які націснуў кнопку — і загінулі тысячы людзей? Яны жывуць у турме, іх кормяць, працуюць на іх…»

«То бок у прынцыпе вы за смяротнае пакаранне?»

«У крайніх выпадках — так. Але ж мы ведаем такія выпадкі, калі людзей каралі незаслужана. У ЗША ёсць смяротнае пакаранне, але чаму ўсе так зацята абмяркоўваюць смяротнае пакаранне ў Беларусі? Любая краіна мае права мець сваю думку.

Што да мяне, то я не магу сцвярджаць стопрацэнтна, што я падтрымліваю гэтае пакаранне. Але я і не за тое, каб у свеце адбываліся такія страшныя рэчы. Таму я, бадай, застаюся „на нейтральнай тэрыторыі“, хоць больш схіляюся да існавання смяротнага пакарання».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?