На гэтым тыдні ў Беларусі чакаецца няўстойлівае сырое і ветранае надвор’е, «працягнецца барацьба паміж зімой і вясной». Пра гэта паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў на відэабрыфінгу 26 сакавіка на інфармацыйна-аналітычным партале Саюзнай дзяржавы (www.soyuz.by).

У аўторак на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Ноччу і раніцай па паўночна-ўсходніх і цэнтральных раёнах слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Месцамі па Беларусі, а раніцай і днём у многіх раёнах Гродзенскай і Брэсцкай абласцей чакаецца ўзмацненне ветру з парывамі да 15–20 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 4°С — плюс 2°С, днём плюс 2–9°С, па паўднёвым захадзе плюс 9–13°С.

У сераду, 28 сакавіка, ноччу чакаюцца месцамі невялікія ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу, слабы галалёд. Днём на большай частцы тэрыторыі ападкі, у асноўным дождж. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца.

Тэмпература паветра ноччу мінус 4°С — плюс 3°С, днём плюс 3–10°С, па паўднёва-ўсходняй палове плюс 11–17°С.

29 сакавіка часам пройдуць дажджы, па поўначы Беларусі з мокрым снегам. На большай частцы тэрыторыі чакаецца ўзмацненне ветру з парывамі да 15–20 м/с, месцамі да 22 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0°С — плюс 7°С, днём плюс 4–11°С.

У  пятніцу на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. У асобных раёнах галалёд, на дарогах галалёдзіца. Днём месцамі ўзмацненне ветру з парывамі да 15–20 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 3°С — плюс 3°С, днём плюс 3–10°С.

Паводле слоў Рабава, у выхадныя дні паляпшэння надвор’я не будзе.

У суботу, 31 сакавіка, часам чакаюцца ападкі, у асноўным мокры снег, на асобных участках дарог галалёдзіца. На большай частцы тэрыторыі ўзмацненне ветру з парывамі да 15–20°С, месцамі да 24 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 3°С — плюс 4°С, днём плюс 1–8°С.

У нядзелю, 1 красавіка, на большай частцы кароткачасовы снег, месцамі ўзмацненне ветру з парывамі да 15–20 м/с. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу мінус 1–8°С, днём мінус 3°С — плюс 4°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?