Меркаванні1414

Вуліца Беларуская

Пашаны беларусам ад гэтага не больш, чым эскімосам ад эскімо.

У Львове ёсць вуліца Руская. За польскімі каралямі там было гета для русінаў. Толькі на Рускай вуліцы ім было дазволена валодаць нерухомай маёмасцю.

Што ж спрычынілася да таго, што амаль у кожным беларускім горадзе ёсць вуліца Беларуская? Можа, там былі гета? Можа, беларусы паасядалі там, як габрэі на берлінскай Юдэнштрасэ?

Даўней у Віцебску была вулка Гразкая. Савецкая ўлада прыдумала для Гразкай новую назву — Беларуская, у гонар тытульнай нацыі. А ў Гомелі Беларуская — былая Пясочная. Залетась гразь на ёй накрылі асфальтам, каб разгрузіць суседнюю магістраль, але на захадзе машыны збочваюць з яе, і вуліца вядзе на калдобінах на задворкі шматпавярховых дамоў да трансфарматарнай будкі і кантэйнераў са смеццем. Каля плоту канчаецца Беларуская вуліца ў Лідзе.

Пашаны беларусам ад гэтага не больш, чым эскімосам ад эскімо, іракезам ад фрызуры панкаў, а шатландцам ад амерыканскай клейкай стужкі, якую дзеля анекдота назвалі скотч — шатландская.

А чаму ж у Вілейцы няма Беларускай вуліцы? Рэч у тым, што не толькі бальшавікі, але і фашысты дзеля вока нібыта апекавалася беларусамі. У Вілейцы у свой час гітлераўцы назвалі Беларускай былую вуліцу Пілсудскага. Праз тры гады камуністы перайменавалі яе ў Савецкую, а пераносіць назву з найстаражытнай вуліцы горада ў глухі закутак не сталі — крывадушнасць кідалася б у вочы.

Па ўсім свеце — ад Марселя да Сінгапура — ёсць Армянскія вуліцы. У Арменіі — няма. Бо выдумаць Армянскую вуліцу там усё роўна, што назваць вінаградным армянскае віно. А наш этнонім у назвах нашых вуліц прылічылі да адной катэгорыі з імёнамі меншавіка Пляханава і Сценькі Разіна, быццам беларусы не тытульная нацыя, а нейкая экзотыка, пра якую трэба нагадваць, каб не забыцца на яе, накшталт вышываных ручнікоў на вяселлі, дзе з дынамікаў раве Газманаў праз «Россію і свободу до конца».

Каментары14

Цяпер чытаюць

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст1

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст

Усе навіны →
Усе навіны

«Пасажыры прасілі знізіць хуткасць». Названыя прычыны ДТЗ з маршруткай у Светлагорскім раёне, дзе загінулі шэсць чалавек1

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу33

«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ58

Памёр стваральнік Сляпянскай воднай сістэмы. Здаецца, унікальны канал неўзабаве таксама можа памерці8

Пазняк — Андрэевай: Хвала Вам, Кацярына! У Вас выдатны муж29

Іллю Протаса прызналі найлепшым навічком АХЛ2

У ЗША арыштавалі спецназаўца, які зарабіў $400 тысяч на стаўцы, што арыштуюць Мадура7

«Навошта гэта мне?» Трамп выключыў ядзерны ўдар па Іране і абвясціў аб падаўжэнні перамір'я паміж Ізраілем і Ліванам1

Перыменапаўза ў 30 гадоў: новае даследаванне паказала, што з ёй сутыкаецца больш за палову жанчын3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст1

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць