Вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі, забруджанай радыенуклідамі, у Беларусі падтрымліваецца на вельмі нізкім узроўні.
Пра гэта заявіў начальнік упраўлення рэабілітацыі пацярпелых тэрыторый дэпартамента па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Генадзь Анцыпаў 25 красавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яго слоў, пэўная частка сельгаспрадукцыі, якая вырабляецца на тэрыторыях, заражаных пасля чарнобыльскай аварыі, не адпавядае самым жорсткім нарматывам. Такая прадукцыя ідзе на тэхнічную перапрацоўку: на спірт, на фураж, з тым каб «у выніку да чалавека паступіла значна менш радыенуклідаў». Як сцвярджае Анцыпаў, у

Беларусі ўдаецца гарантаваць паступленне насельніцтву харчовых прадуктаў, якія адпавядаюць санітарным патрабаванням.

Як паведаміў прадстаўнік МНС, «найболей крытычнай пазіцыяй» застаецца вырошчванне збожжа на заражаных тэрыторыях. Летась у Беларусі было выраблена каля 30 тыс. тон збожжа, непрыгоднага на харчовыя мэты па ўтрыманні стронцыю-90. Галоўным чынам яно было вырашчана ў Хойніцкім, Брагінскім і Нараўлянскім раёнах Гомельскай вобласці. «Усё гэта збожжа не ідзе на харчовыя мэты, — запэўніў Анцыпаў. — Яно складуецца асобна і ідзе на спірт».

Паводле слоў прадстаўніка МНС,

уразлівай пазіцыяй пры правядзенні сельгасработ на пацярпелых тэрыторыях таксама з`яўляецца атрыманне малака ў прыватным сектары.
«Малако вельмі чулае на ўтрыманне радыенуклідаў у кармавой базе», — сказаў Анцыпаў.

Ён адзначыў, што летась у Беларусі было зарэгістравана 13 населеных пунктаў, дзе была хаця б адна проба малака з перавышэннем дапушчальнага ўзроўню цэзію-137, а таксама чатыры населеныя пункты, дзе хаця б у адной пробе малака было выяўлена перавышэнне стронцыю. Гэта галоўным чынам вёскі ў Гомельскай і Брэсцкай абласцях, адзін населены пункт знаходзіцца ў Магілёўскай вобласці. Як правіла, усе населеныя пункты малалікія. Паводле слоў Анцыпава, асноўная праблема — у нізкай культуры мясцовага насельніцтва, якое няправільна корміць жывёлу.

У цэлым, як сказаў прадстаўнік МНС, амаль чвэрць агульнай прадукцыі сельскай гаспадаркі ў Беларусі вырошчваецца на тэрыторыях, пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?