Беларускі інфармацыйна-культурны цэнтр у Эстоніі запрашае сяброў з Беларусі, з беларускіх асяродкаў іншых краін да сабе. Мы прапануем развітацца з летам 2012 года на беразе Балтыйскага мора, на прыродзе, у "Намётавым мястэчку беларускай культуры".

дзе Эстонія, 40 км ад Таліна, у кемпінгу на беразе мора.

што Намётавае мястэчка беларускай культуры.

калі З 30 жніўня па 2 верасня 2012 года.

За 40 кіламетраў ад Таліна ёсць казачна прыгожае месца, на паўвыспе Пакры, каля гораду Палдзіскі. Тут ёсць усё неабходнае для добрага адпачынку і натхнення: маяк, абрывы і пляжы, ветравыя электрагенератары, лес, паркоўка, абсталяваныя месцы для вогнішчаў, рэстарацыі і басэйн, ровары напракат. Застаецца толькі паставіць намёт і добра бавіць час.

Плюс галоўнае - добрая кампанія.

Мы чакаем дзеячоў беларускай культыры (музыкаў, мастакоў, паэтаў, пісменнікаў, журналістаў, актораў і рэжысёраў, гісторыкаў і краязнаўцаў), славутых творцаў, але і пачаткоўцаў, ды аматараў беларушчыны. Не так часта ў жыцці выпадае мажлівасць пасваволіць на прыродзе ля вогнішча, падняць кілішак-другі, паспяваць, пачытаць вершы, абмеркаваць творы, зрабіць эцюды. Карацей, атрымаць натхненне.

Узгадаем дзяцінства, піянерскія лагеры, куды нас адпраўлялі бацькі!

У нас з'явіцца магчымасць прадэманстраваць жыхарам Эстоніі, што Беларусь — гэта не толькі трактары, МАЗы і праблемы ў палітыцы. Найперш, Беларусь — гэта еўрапейская культура, якая грунтуецца на еўрапейскіх каштоўнасцях, якая ўзбагачае культуру Еўропы сваімі нацыянальнымі адметнасцямі.

Мы маем вялізарнае жаданне ператварыць гэты гарадок у штогадовы фестываль. Але для гэтага трэба з чагосці пачаць! Прыязджайце, пачнем разам!

Мы можам дапамагчы ў атрыманні візы (спадзяемся, што яна будзе бясплатнай), даць месца для наметаў, дапамагчы з арганізацыяй канцэртаў ці выставаў у Таліне (у залежнасці ад пажадання гасцей).

Праграма мерапрыемства:

30 жніўня

9-00 - сустрэча гасцей ў Таліне (аўтавакзал). Экскурсія па Старым горадзе.

13-00 - "Беларускі велапрабег" Талін-Палдзіскі (для тых, хто жадае)

17-00 - урачыстае адкрыццё "Намётавага мястэчка беларускай культуры".

31 жніўня

10-00 - вандроўка да маяка і скалаў

14-00 - 2-гі дзень фестывалю

1 верасня

10-00 - паездка ў Талін, сустрэча са СМІ.

18-00 - 3-ці дзень фестывалю

2 верасня

10-00 - паездка ў Талін (экскурсія)

17-00 - адкрыццё "Беларускай выставы" ў цэнтральнай бібліятэцы Таліна (аддзел замежнай літаратуры). Габелены Святланы Баранкоўскай, беларускія кнігі, падпісаныя аўтарамі, падзелкі вучняў беларускай нядзельнай школы імя Караткевіча ў Таліне.

21-00 - ад'езд (аўтавакзал Талін)

Кантакты:

каардынатар Артур Цурбакоў - сябар праўлення НДА Беларускі інфармацыйна-культурны цэнтр

тэлефон  +372-5555-43-40

скрыня [email protected]

старонка MTU Valgevene Info- ja Kultuurikeskus Eestis (VIKE)

партнёрская арганізацыя ў Беларусі - МХСС "Маладыя дэмакраты"

каардынатар Аляксандр Сушкевіч - старшыня

+375 29 325-96-44

+375 33 604-66-82

skype: shumkevich

[email protected]

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0