Клуб, якому ўжо шэсць гадоў, абвяшчае збор удзельнікаў. На дадзены момант заяўкі падалі ўжо больш за 20 экіпажаў з Расіі і Беларусі. Арганізатары заклікаюць уладальнікаў мікрааўтобусаў маркі далучацца.

— З’езд адбудзецца з 1 па 3 чэрвеня. Стаць удзельнікам можа кожны, дастаткова даслаць ліст па электроннай пошце, — паведамілі арганізатары. — Падобная сустрэча прайшла ў верасні мінулага года ў Магілёве, яна сабрала больш за 30 экіпажаў з Беларусі, Расіі і Украіны. Мерапрыемства абяцае быць цікавым, напярэдадні кожнага праводзяцца велізарная праца і падрыхтоўка.

Клуб аматараў мікрааўтобусаў Volkswagen стварылі расійцы. З кожным годам удзельнікаў рабілася больш і больш. Нядзіўна, што ён стаў папулярным і ў Беларусі, дзе такія аўтамабілі традыцыйна карыстаюцца попытам. Цягам усіх гэтых гадоў людзі, якія маюць агульныя інтарэсы, збіраюцца ў Беларусі, Украіне, Расіі і многіх іншых краінах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?