Дзясяты альбом «Queen» «Hot Space» ў той ці іншай ступені аб’яднаў найвядомейшых музыкаў сучаснасці. Кампазіцыя «Under Pressure», запісаная з Дэвідам Боўі ў якасці сінгла, стала надзвычай папулярнай яшчэ да выхаду альбома. Песню «Life Is Real» гурт прысвяціў памяці Джона Ленана.

Under Pressure

«Hot Space» на думку многіх прыхільнікаў «Queen» стаў не самым удалым альбомам гурту. Ёсць меркаванне, што не ў апошнюю чаргу альбом сваім гучаннем абавязаны Майклу Джэксану, які ў той час сябраваў з музыкамі «Queen». Сам жа Джэксан прызнаўся пазней, што акурат «Hot Space» наклаў адбітак на ягоны звышпапулярны «Thriller». Цалкам магчыма, што «Queen» проста паспяшаліся з новым альбомам і не трапілі ў хвалю, якая падхапіла і вынесла на вяршыні чартаў Джэксана.

Calling All Girls

Сярод песень «Hot Space» ёсць і традыцыйная па гучанні для Мерк’юры і К — «Las Parabras De Amor» — з прыпевам па-іспанску і характэрным квінаўскім хорам.

Las Parabras De Amor

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?