Эканоміка

Траціна прыватнікаў чакаюць у хуткім часе пагаршэння сітуацыі ў эканоміцы

Больш як 35% прыватных суб’ектаў гаспадарання чакаюць пагаршэння сітуацыі ў эканоміцы Беларусі ў хуткімі часе. Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Мінску 19 чэрвеня паведаміў старшыня Мінскага сталічнага саюза прадпрымальнікаў і работадаўцаў Уладзімір Карагін падчас прэзентацыі індэкса дзелавога аптымізу (ІДА), які ў Беларусі вымяраўся ўпершыню.

Карагін растлумачыў, што індэкс дзелавога аптымізму з’яўляецца суб’ектыўным адлюстраваннем успрымання бізнесам эканамічных працэсаў. Паводле яго слоў, у апытанні ўзялі ўдзел 506 суб’ектаў прыватнага бізнесу — індывідуальныя прадпрымальнікі, кіраўнікі малых, сярэдніх і буйных прадпрыемстваў. Рэспандэнтам было прапанавана ацаніць змены ў эканоміцы і ўласным бізнесе, што адбыліся за апошнія паўгода, і ацаніць далейшыя перспектывы. У выніку даследавання індэкс дзелавога аптымізму склаў усяго 0,14.

Эксперты інтэрпрэтавалі атрыманы паказчык як «умераны скептыцызм», пры якім бізнес абраў стратэгію чакання.
«Гэта азначае, што малы і сярэдні бізнес рэдка разглядае планы пашырэння і выхаду на новыя рынкі. Дамінуе стратэгія чакання, падчас якой прадпрымальнікі стараюцца не звальняць работнікаў, не павялічваць даўгавыя абавязацельствы і адначасова зрабіць больш жорсткай працу з кліентамі», — патлумачыў Карагін.

Паводле яго слоў, ІДА сведчыць, што пакуль у прыватнага бізнесу няма радасці ад перспектыў працы эканомікі. Зрэшты, не назіраецца і моцнага расчаравання цяперашнім станам бізнесу ў сваім сегменце рынку.

Эканаміст Яраслаў Раманчук дадаў, што бізнес, зыходзячы з вынікаў апытання, чакае дзеянняў не толькі ад урада, але таксама ад канкурэнтаў, інвестараў, крэдытораў. «Інвестыцый няма, незразумелая сітуацыя з прыватызацыяй. Не можа не заклапочваць і запланаванае павышэнне падаткаў, пра што ўжо заяўляў Мінфін», — зазначыў эксперт.

Паводле слоў Раманчука, даследаванне паказала, што пакуль ёсць дысананс паміж жаданнямі ўрада палепшыць дзелавы клімат і вынікамі дзеянняў у гэтым кірунку. У сувязі з гэтым бізнес чакае больш сур’ёзных зменаў стану дзелавога клімату.

Плануецца, што ІДА будзе вымярацца раз на паўгода. Другое даследаванне прызначана на верасень. Дзелавая супольнасць, паводле слоў Раманчука, разлічвае, што ўрад для распрацоўкі далейшых дзеянняў у частцы змянення дзелавога асяроддзя будзе ўлічваць у тым ліку і індэкс дзелавога аптымізму.

«ІДА ж апрача ўсяго — гэта адзін з паказчыкаў эфектыўнасці дзейнасці ўрада. І, калі ўрад апрача валавых паказчыкаў не будзе дабівацца паляпшэння індэкса дзелавога аптымізму, значыць, ён дрэнна працуе на падтрымку нацыянальнага бізнесу», — зрабіў выснову Раманчук.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве37

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі мужчын прызыўнога ўзросту абавязалі ўзгадняць з Бундэсверам працяглы выезд за мяжу3

«Веславаць не трэба, але эмоцый не менш». Як выглядае прагулка па пойменных дубровах Прыпяці3

Спікер армянскага парламента: Арменія можа выйсці з АДКБ і ЕАЭС, калі Масква будзе ісці на абвастрэнне4

«Прабачце мне, даследчыкі, за ўсё». Фёдар Паўлючэнка адказаў Уладзіславу Чаховічу23

Бацька дарадцы Ціханоўскай Дзяніса Кучынскага працуе ў кіраўніцтве выканкама? Не, гэта не так20

«70 заказаў на дзень». Беларуска выпякае ў Варшаве велікодныя булкі, якія здзіўляюць палякаў3

У Непале горныя праваднікі правакавалі «горную хваробу» ў турыстаў, каб на гэтым узбагачацца

Ведаеце лубін? Навукоўцы з Мінска распрацавалі катлеты з яго. Але самі не гатуйце ні ў якім разе!1

Пахаладала перад Вялікаднем? Жыдоўскія кучкі! Аказваецца, у гэтай з'явы ёсць навуковае тлумачэнне25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве37

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць