Культура2020

У Шчучынскім раёне знойдзены загадкавы камень - фота

Магчыма, нават дагістарычны.

Група археолагаў, якая займаецца гісторыяй авіяцыі Другой сусветнай вайны, у часе адной з экспедыцый у Панямонне знайшла зусім не тое, на чым яны спецыялізуюцца. Камень, а на камені — крыж, а на іншым баку — некалькі людскіх постацяў.

Акадэмічныя археолагі паставіліся да знаходкі скептычна, адразу прыгадваючы «сенсацыйны» Расонскі ідал, які аказаўся свежай падробкай.

«Дзіўна, што ікону толькі знайшлі, а ўжо смела называюць час стварэння, — дзеліцца сумневамі Максім Чарняўскі. — Каб дакладна гаварыць, яе трэба даследаваць».

Старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН Эдвард Зайкоўскі таксама ў ацэнках асцярожны: «На фотаздымках я не заўважыў ніякіх хрысціянскіх матываў: выява чалавека з узнятымі рукамі не характэрная для хрысціянства, больш нагадвае дагістарычныя малюнкі».

«Першыя каменыя іконы з’явіліся ў Беларусі нашмат раней, — расказвае спадар Зайчкоўскі. — Захаваліся шыферныя абразкі з XIII стагоддзя. Гэта вырабы з мяккага каменя, які прывозілі да нас з поўначы Украіны».

Дзмітрый Кіенка, адзін з гісторыкаў, якія знайшлі камень, пакуль расказвае мала: «Ікона знаходзіцца на тым самым месцы, дзе мы яе знайшлі. Болей інфармацыі, чым тая, што была ў інтэрнэце, мы даць не можам. Толькі варта ўдакладніць, што насамрэч мы маем не адзін, а тры варыянты. Па-першае, гэта можа быць XVII–XVIII стагоддзе, але тады гэта не ікона, а надмагільны камень. Калі гэта ікона, то яна будзе датавацца XV–XVI стагоддзем. А магчымы і трэці варыянт, што гэты камень захаваўся з дагістарычных часоў».

У апошнім выпадку крыж мог быць дабаўлены пазней.

Што тычыцца месца, то Дзмітрый Кіенка яго не выдае: кажа толькі пра поўдзень Шчучынскага раёна.

Гісторыкі маюць намер перадаць знаходку ў адзін з музеяў.

Як і выпадку з ідалам, сумневы выклікае тое, што камень выглядае як «новы», без слядоў моху і налётаў.

У Інтэрнэце ўжо множацца ідэі, што на камені насамрэч выяўленыя іншапланетнікі. Надта ж незвычайныя гэтыя формы.

Каментары20

Лукашэнка заявіў, што сям‘я можа бачыцца з Калеснікавай і што яна нічым не адрозніваецца ад «мільёна» іншых палітвязняў35

Лукашэнка заявіў, што сям‘я можа бачыцца з Калеснікавай і што яна нічым не адрозніваецца ад «мільёна» іншых палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША — успышка кішачнай інфекцыі праз гамбургеры «Макдональдса»2

Латушка выказаўся пра ідэю вярнуць заходніх паслоў у Беларусь14

14-гадовую гродзенскую школьніцу асудзілі на 10 гадоў калоніі за адзін грам наркотыкаў11

Шоўмен Арцём Рыбакін перакваліфікаваўся ў брокера па нерухомасці6

На поўдні Беларусі сёння былі вельмі яркія заходы сонца ФОТЫ4

У Маладзечне ўсталявалі апору ЛЭП, якая паставіла рэкорд2

Стваральнік «Флібусты», падобна, пайшоў з жыцця праз эўтаназію8

Хто гэты незвычайны аграрый, якога ўзнагародзілі на «Дажынках»?7

«Лукашэнка — маньяк улады, палітычны звер» — былы амбасадар Польшчы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка заявіў, што сям‘я можа бачыцца з Калеснікавай і што яна нічым не адрозніваецца ад «мільёна» іншых палітвязняў35

Лукашэнка заявіў, што сям‘я можа бачыцца з Калеснікавай і што яна нічым не адрозніваецца ад «мільёна» іншых палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →