Вядомы расійскі каментатар Васіль Уткін [які пасля матча год таму БАТЭ — «Барселона» 0:5, падверг знішчальнай крытыцы беларускі клуб] зараз падзяліўся меркаваннем пра матч «Ліль» — БАТЭ (1:3).

«Ведаю хроніку матчу БАТЭ — „Ліль“. Так, пры другім узяцці варот афсайд быў. Ну і добра:) Я „Лілю“ яшчэ мінулы год не дараваў за ЦСКА. У абароне „Ліль“ у матчы з БАТЭ быў проста „рэшата“, проста труба.

Так, ніхто не мог падумаць, што беларускі чэмпіён пераможа прадстаўніка Францыі. Але гэты вынік нават нельга было прадумаць. Шчыра кажучы, я здзіўлены гэтым вынікам БАТЭ.
Вельмі спадзяюся, што БАТЭ разаўе гэты поспех», — паведаміў Уткін у эфіры тэлеканала «НТВ-Плюс».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?