Алег Хаменка
Пасля артыкула пра забарону канцэрта з нагоды20-годдзя гурту «Палац», адміністрацыя Тэатра беларускай драматургіі вырашыла правесці мерапрыемства насуперак ранейшым парадам не рабіць гэтага.
Алег Хаменка з музыкантамі выступіць з вялікай праграмай, як і было запланавана 26 кастрычніка.
Такое рашэнне прыняла адміністрацыя Тэатра беларускай драматургіі, дзе планавалася правядзеньне канцэрту. Адпаведная абвестка з выбачэннямі перад гледачамі з нагоды адмены мерапрыемства была знята з сайта тэатра.
Квіткі зноў можна набыць у касах тэатра.
Па неафіцыйнай інфармацыі, за «Палац» уступіўся міністр культуры Беларусі Павал Латушка.Менавіта Мінкульту непасрэдна падначальваецца тэатр. Адмена ж канцэрту была ініцыявана зусім іншай структурай.
***
26 кастрычніка, 19:30.
Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі (будынак на рагу вуліц Машэрава і Крапоткіна).
Канцэрт з нагоды
Квіткі можна набыць ў касах тэатра і замовіць па тэлефоне: 8 017 385-97-51
![Клас Клас](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-like.png)
0
![Панылы сорам Панылы сорам](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-facepalm.png)
0
![Ха-ха Ха-ха](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-smile.png)
0
![Ого Ого](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-omg.png)
0
![Сумна Сумна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-sad.png)
0
![Абуральна Абуральна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-anger.png)
0