Прэм’ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што за злачынства, якое здарылася на футбольным матчы «Дынама» — «Зеніт», калі ад кінутай петарды пацярпеў галкіпер адной з камандаў, трэба саджаць у турму.

«Гэта злачынства наўмыснае, крымінальная справа заведзена, але трэба падрыхтаваць такія змены, якія былі б накіраваныя на прадухіленне такіх правапарушэнняў, такіх злачынстваў», — сказаў Мядзведзеў на нарадзе з віцэ-прэм’ерамі.

Ён таксама заявіў, што «за такія злачынствы трэба саджаць у турму, беспакаранасці быць не павінна».

17 лістапада ў час футбольнага матчу паміж «Дынама» і «Зенітам» на стадыёне ў Хімках фанаты запусцілі петарду, у выніку чаго апёк рагавіцы вока атрымаў галкіпер «Дынама» Антон Шунін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?