Архіў

Анатоль Прасаловіч. Краіна дыхае...

№ 29 (150), 1999 г.


 

Краіна дыхае...

 

Нядаўна я ўпершыню пачуў расейскае слова «стрёмопаты». У беларускай мове ёсьць дзеяслоў «стрымацца», вельмі падобны да расейскага «стрематься» (які значыць «шугацца, панічна баяцца чагосьці»). То бок, стрымапаты — людзі, што паталягічна ўстрымліваюцца. Ад чаго?

Неасэнсаванасьць дзеяньняў вынікае зь іхнага неасэнсаваньня, як і сэнс барацьбы — зь яе бессэнсоўнасьці. Прыйдзе час, і моладзь пачне клікаць шаноўнае спадарства «жапазыцыяй», з-за яе аморфнасьці. Вы намагаецеся сабраць 100, 200, 300 тысячаў на вуліцах шэрага Менску, але не разумееце, што, каб нешта сабраць, трэба нешта кінуць. Прыкладам, камень.

Шэрыя служкі цынічна судзяць удзельнікаў Маршу, а шэрыя сьведкі падзеяў — з баршчом на пузе — ня зьдзівяцца, калі ўсім героям-міліцыянтам заўтрага дадуць маршалаў. На мурох — мура. А менавіта яны, муры, — гэта нашыя сродкі масавае інфармацыі. Мураванкамі супроць мураўёваў-вешальнікаў ды мураўёў-вісельнікаў. Бо той, хто здолее напісаць «ЖБ!» на шыбе, напіша і з-пад шыбеніцы.

Кансэрватыўна-хрысьціянскі хронт ня любіць камуністаў і іншых чырвоных, але ж знайсьці замену пуліхаўскім «enfants de la Patrie» так і ня здолелі. На Ўправе КХП БНФ дзядзька за стойкай сустракае цябе фразай «Што Вы хаціце?», а таварыш з харугвай БСДП на маё пытаньне, дзе знайсьці Статкевіча, кажа, што, маўляў, «не тваё дзела, шчэнок» і прапаноўвае мне засунуць нашаніўскае пасьведчаньне ў адно месца.

«Шчанюкі» грызуцца «за жывот» з шакаламі, а сабакі-аксакалы адно ўмеюць, што лаяцца між сабой ды падбрэхваць нават не з падпольля, а з падпечча, бо там цяплей. Местачковая апатыя — хвароба нацыі, і дапамагчы можа толькі пераліваньне крыві. Дзякаваць Богу, піявак хапае. Каб сьвядома ісьці на крыві праліваньне, трэ запасьціся новай, здаровай.

Шмат дохтараў, але нямашака донараў. Можна бу?хаць буржуйскія грошы на розную лухту, можна на іх буха?ць, але хто з вас, дзядзечкі-апазыцыянты, падумае пра моладзь, перад якою зараз стаіць дылема: «Застацца, каб узрываць брук, ці зрываць, каб не застацца ў брудзе?»

Ёсьць яшчэ трэцяе выйсьце: стаць шэрым «стрёмопатом», атрымаць чарговы інвэнтарны нумар рэквізыту вялізнага Тэатру Лялек пад назовам Беларусь, дзе рэжысэрам — чарговы Карабас-Барабас, а трупа складаецца з жывых трупаў. Утрапёных трупаў.

Што такое «Б...ь»? У свой час ніхто з маіх інтэрнацкіх сяброў і не падумаў, што гэта можа быць Беларусь.

Краіна падыхае Рэвалюцыяй.

Анатоль Прасаловіч


Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Польшчы, кінулі за краты за фінансаванне «экстрэмізму»2

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Польшчы, кінулі за краты за фінансаванне «экстрэмізму»

Усе навіны →
Усе навіны

Джон Кенэдзі і Роберт Кенэдзі згуляюць на клубным чэмпіянаце свету па футболе ў ЗША. Прычым у адной камандзе

Палавое выспяванне робіцца ўсё больш раннім, а псіхалагічная даросласць — позняй. І гэта праблема4

Дзіцячы цэнтр, які адмовіў дзяўчыне ў працаўладкаванні за беларускую мову, улады праверылі і знайшлі парушэнні2

У Ізраілі 1 загінуў, 40 параненых ад іранскай балістыкі. Пачалася трэцяя хваля ўдараў па Іране11

«Гэты фэст не толькі для кайфу». Арганізатары фестывалю Tutaka расказалі пра сёлетнія планы і перспектывы10

Пуцін асудзіў парушэнне Ізраілем Статута ААН і нормаў міжнароднага права11

За месяц попыт на лялек Лабубу вырас на «Куфры» ў 6,5 раза7

Пад Салядарам адзін расійскі самалёт збіў іншы?4

Ізраільская ракета ўдарыла па рэзідэнцыі Вярхоўнага лідара Ірана Алі Сееда Хаменеі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Польшчы, кінулі за краты за фінансаванне «экстрэмізму»2

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Польшчы, кінулі за краты за фінансаванне «экстрэмізму»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць