Архіў

Мэта - квітнеючая незалежная свабодная Беларусь

Натальля Судлянкова, Прага

Я хацела б падзякаваць кожнаму з вас за тую маральную пад­трымку, якую мая сям’я і я сама адчувалі цягам майго затрыманьня ў Нямеччыне.

Вельмі істотна тое, што, нягледзячы на ўсе цяжкасьці ды забароны, у Беларусі існуе незалежная прэса, якая зьяўляецца сапраўды аб’ектыўнай.

Бываюць у жыцьці кожнага з нас такія дні і падзеі, якія карэнным чынам мяняюць усё ды прымушаюць абсалютна іначай па­глядзець вакол сябе. Для мяне адной з такіх падзеяў стаў ад’езд зь Беларусі. Ён пацягнуў за сабой цэлы ланцуг іншых зьменаў ды прымусіў перагледзець шмат з таго, што раней здавалася непарушным.

Я ад’яжджала менавіта ў Чэхію, таму што мне падабалася гэтая краіна. І яна мне заўсёды нагадвала Беларусь, па якой я сумавала й сумую цяпер. На пачатку 90-х гадоў мінулага стагодзьдзя абе­дзьве краіны знаходзіліся практычна ў аднолькавых умовах, вельмі падобнымі былі што стан эканомікі, што пэрспэктывы далейшага разьвіцьця.

І той шлях, які прайшла Чэхія пасьля “аксамітнай рэвалюцыі”, - гэта менавіта той шлях, які быў бы наканаваны Беларусі, калі б… Аднак “калі б” у гісторыі не існуе. Лёс у чарговы раз вырак нас на выпрабаваньні. Агрэсіўная шэрасьць, якая пануе цяпер у краіне, імкнецца спыніць разьвіцьцё народу ды адкінуць яго ў змрочныя гады бальшавізму. І тым ня менш, менавіта цяпер кожны з нас мае ўнікальную магчымасьць і час вывучаць чужы досьвед, шукаць шляхі выйсьця зь сёньняшняй сытуацыі ды думаць пра будучыню.

Мне вельмі цікава знаёміцца з жыхарамі Чэхіі, размаўляць зь імі, і я часта зьвяртаюся да іх з просьбай распавесьці пра тое, што яны рабілі пасьля “аксамітнай рэвалюцыі”. Аднойчы я сустрэлася з жанчынай, якая атрымала тытул “Найлепшая мэнэджэрка 2001 г.”. Спадарыня Яна Казакава больш за 10 гадоў таму стала дырэктаркай невялікага цэху плястмасавых вырабаў, які абслугоўваў буйны скураны завод. Цяпер гэты цэх паглынуў завод і мала хто ўжо згадвае былы гігант мясцовай прамысловасьці.

Я запыталася ў Яны Казакавай, чаго б яна параіла не рабіць лю­дзям, якія цяпер знаходзяцца “наверсе”, і што рабіць тым, хто раптам апынуўся “ўнізе”. Яна адказала: “Тыя, хто знаходзіцца “наверсе”, мусяць увесь час памятаць аб тым, што існуе й ніжні пункт. А той чалавек, які апынуўся “ўнізе”, абавязаны змагацца за сваю будучыню, працаваць над сабой, рыхтавацца ды, галоўнае, заўсёды быць падрыхтаваным да таго моманту, калі жыцьцё дасьць яму шанец пайсьці ўгару. І вось гэты шанец трэба схапіць і ўжо не адпускаць”.

Гэтыя словы чалавека, які перажыў шмат у сваім жыцьці і амаль заўсёды выходзіў пераможцам з самых складаных сытуацыяў, маглі б стаць лёзунгам кожнага з нас.

Лукашэнка - не назаўсёды. Ужо хоць бы таму, што ён звычайны сьмяротны. І ў той момант, калі ягоная ўлада стане гісторыяй, кожны з нас павінен ведаць, што яму рабіць далей. Мы будзем вымушаныя вельмі сьпяшацца, каб як мага хутчэй прайсьці той шлях, які ўжо прайшлі іншыя краіны. Мы ўжо ня будзем мець часу на тое, каб рабіць памылкі, а потым іх выпраўляць. Той час, які ў нас ёсьць цяпер - гэта час, які трэба выкарыстаць ня толькі на барацьбу, але і на вывучэньне чужога досьведу, плянаваньне будучыні ды падрыхтоўку да жыцьця “без Лукашэнкі”.

Кожны з тых, хто штодня змагаецца за будучыню сваёй краіны без пачварнага рэжыму, што разбурае створаную стагодзьдзямі спадчыну, - сапраўдны герой.

Але і герой не павінен забываць аб тым, што сымбаль канчатковай перамогі ды канчатковая мэта сёньняшняй барацьбы - гэта квітнеючая незалежная свабодная Беларусь.

Каментары

Цяпер чытаюць

Расійскі мільярдэр, ураджэнец Гомеля Мельнічэнка выступіў з праграмным артыкулам з апісаннем магчымага новага парадку ў Еўропе40

Расійскі мільярдэр, ураджэнец Гомеля Мельнічэнка выступіў з праграмным артыкулам з апісаннем магчымага новага парадку ў Еўропе

Усе навіны →
Усе навіны

«Вам канец». Як мінчук чатыры дні вадзіў за нос махляроў і чым скончылася9

Фізічныя кнопкі вяртаюцца? Аўтавытворцы пачынаюць адмаўляцца ад сэнсараў і вялізарных экранаў12

Пад начным ударам дронаў апынуліся тры буйныя нафтавыя аб’екты на поўдні Расіі1

Навукоўцы: першыя жывёлы на Зямлі былі вельмі дрэнныя ў сэксе8

Францыя перамагла Марока і выйшла ў паўфінал чэмпіянату свету. Мбапэ зноў не расчараваў6

Беларус паказаў, як змагаецца з каларадскімі жукамі пры дапамозе пыласоса ВІДЭА2

У ЗША памерла апошняя жанчына з «жалезным лёгкім»1

Усё больш еўрапейскіх белых буслоў харчуюцца на сметніках. Навукоўцы занепакоеныя

Лаўроў заявіў, што Расія будзе ваяваць да поўнай капітуляцыі Украіны21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі мільярдэр, ураджэнец Гомеля Мельнічэнка выступіў з праграмным артыкулам з апісаннем магчымага новага парадку ў Еўропе40

Расійскі мільярдэр, ураджэнец Гомеля Мельнічэнка выступіў з праграмным артыкулам з апісаннем магчымага новага парадку ў Еўропе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць