Лідар моладзевага крыла «Zмена» кампаніі «Гавары праўду!» Павел Вінаградаў выйшаў раніцай 22 снежня пасля адбыцця арышту 5 сутак на Акрэсціна.
Пра гэта ён паведаміў у сваім акаўнце ў фэйсбуку.

Павел быў асуджаны ў панядзелак, 17 снежня, судом Першамайскага раёна Мінска.

Нагадаем, што «Zмена» правяла 10 снежня каля Нацыянальнай бібліятэкі чарговую акцыю з серыі «Цацкі пратэстуюць», раніцай 12 снежня Павел быў затрыманы супрацоўнікамі Першамайскага РУУС, але запатрабаваў адваката, і суд быў перанесены на 17 снежня.

Гэта быў ужо дзясяты з пачатку года адміністрацыйны суд над Паўлам, а ўсяго з пачатку года на Акрэсціна Вінаградаў правёў 66 дней.

Акцыя з серыі "Цацкі пратэстуюць" 10 снежня 2012 г. каля Нацыянальнай бібліятэкі.

Акцыя з серыі "Цацкі пратэстуюць" 10 снежня 2012 г. каля Нацыянальнай бібліятэкі.

    Нагадаем таксама, што Павел Вінаградаў быў асуджаны за Плошчу-2010. Ён быў затрыманы 19 снежня 2010 г. 11 студзеня 2011 г. яму было прад’яўлена абвінавачванне па чч. 1 і 2 арт. 293 КК. Канчатковае абвінавачванне — па ч. 2 арт. 293 і арт. 370 (здзек з дзяржаўных сімвалаў). Знаходзіўся пад вартай у СІЗА № 1 на вул. Валадарскага. 5 мая 2011 г. быў асуджаны па ч. 2 арт. 293 КК да 4 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Вызвалены 14 верасня 2011 г. Актыўнай грамадскай дзейнасці не спыніў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?