У чарговым матчы чэмпіянату Вышэйшай хакейнай лігі Расіі 12 студзеня мінскае «Юнацтва» выйграла на сваёй пляцоўцы ў «Паўднёвага Урала» з Орску
— 5:1 (1:0, 2:0, 2:1).

Пасля 38 гульняў «Юнацтва» з 44 ачкамі займае 22-е месца сярод 27 удзельнікаў ВХЛ. Каманда атрымала 10 перамог у асноўны час, 4 — па булітах, пацярпела 5 паразаў па булітах, 1 — у авертайме і 18 — у асноўны час, закінула 80 і прапусціла 100 шайбаў.

Наступныя два матчы «Юнацтва» таксама правядзе на сваёй пляцоўцы: 14 студзеня — з «Сарыарка» (Караганда), 16-га — з «Чалметам» (Чалябінск).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?