Сёньня прайшоў першы матч 2-га кваліфікацыйнага раўнду Кубку УЭФА.

У сталіцы менскія дынамаўцы прымалі «Одэнсэ» (Данія). На 73-й хвіліне лік адкрыў беларус Антон Пуціла. Прыгожы праход, прыгожы гол.

На жаль, дынамаўцы, якія гулялі лепш, утрымаць пераможны лік ня здолелі. Пры канцы гульні ў дынамаўскай штрафной ўзьнік шэраг лякальных пажараў. Апошні патушыць беларусы ня здолелі. Фінальную кропку паставіў на апошняй дададзенай арбітрам хвіліне капітан гасьцей Ульрык Лаурсэн – 1:1.

Гульня ў адказ пройдзе праз два тыдні, 30 жніўня (акурат на дзень народзінаў Лукашэнкі : ) у Одэнсе. Зазначым, што ў гэтым горадзе 200 гадоў таму нарадзіўся знакаміты казачнік Ганс Хрысьціян Андэрсэн. Можа, беларуская казка і зьдзейсьніцца.

Нагадаем, што ў першым кваліфікацыйным раўндзе менчукі без асаблівых цяжкасьцяў пераадолелі бар’ер у выглядзе латвійскага «Сконта». Праўда, там першы матч беларусы гулялі ў гасьцях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?