Журналісты Генадзь Барбарыч і Аляксандр Ярашэвіч былі схопленыя пасля заканчэння «Чарнобыльскага шляху». Пра прычыны затрымання нічога невядома.

Прыкладна у 00:20 журналістаў на вачох у калег вывелі з Савецкага РУУС, пасадзілі ў міліцэйскую машыну і накіравалі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна, дзе яны прабудуць да суда. Суд будзе ў панядзелак.

У пятніцу ў сталіцы затрымлівалі і грамадскіх актывістаў, і журналістак «Нашай нівы». Пазней іх адпусцілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?