Алесь Пушкін |
Першапачткова творцы абвінавачяваліся ў дробным крадзяжы — паводле пратакола, яны выкінулі дзяржаўны сцяг з вакна Аршанскага РАУС. Аднак на пасяджэнні суддзя Рыбакова заявіла, што ўчынак падсудных не адпавядае фармулёўцы «дробны крадзёж». Да таго ж высветлілася і некаторыя недакладнасці ў пратаколе.
Аляксей Янушэўскі |
‑‑ Прынамсі, сцвярджалася, што Пушкіна і Янушэўскага затрымалі пасля 10 раніцы, у той час як у сапраўднасці гэта было а 8‑й, і таму ёсць сведкі, ‑‑ расказаў Вячаслаў Сіўчык. — Сёння іх зноў судзілі, але ўжо па артыкуле «дробнае хуліганства». Прычым суд праходзіў за зачыненымі дзвярыма. Як нам патлумачыў намеснік старшыні суда, закрытыя працэсы па адміністрацыйных справах — гэта для іх нармальная практыка. Хаця ў сапраўднасці падэбная рэч не адпавядае закону.
На судзе майстар перфоманса Алесь Пушкін запатрабаваў прыцягнуць яго да крымінальнай адказнасці, а не абражаць артыкулам «за дробнае хуліганства».
‑‑ Ён заявіў, што абураны тым беззаконнем, якое ўлады прадэманстравалі ў дачыненні да сапраўдных беларусаў, якія ўсяго толькі і хацелі, што сабрацца разам і спяваць беларускія песні, ‑‑ адзначыў Вячаслаў Сіўчык. — Паводле Алеся, іншым чынам выказаць свой пратэст, акрамя як выкінуць сімвал гэтай ўлады, якая дапускае падобнае, ён не мог. І зараз ні аб чым не шкадуе.
Пушкін і Янушэўскі выйдуць на волю 16 верасня.