Сёння знаны пісьменнік і драматург Максім Клімковіч святкуе 55-годдзе.

pawet.net

pawet.net

Сп.Максім паходзіць з творчай дынастыі, яго дзед Міхась быў старшынёй Саюза пісьменнікаў БССР, аўтарам словаў дзяржаўнага гімна Беларусі. Бацька пісьменніка — драматург Алесь Махнач аўтар шэрагу п’ес і зборнікаў апавяданняў.

Сам Максім Клімковіч стварыў цэлы шэраг заўважных драматургічных твораў, у суаўтарстве з Міраславам Адамчыкам ён напісаў культавую п’есу 90-х «Чорны квадрат».

Апроч таго М. Клімковіч аўтар шэрагу п’есаў, сярод якіх «Віта Брэвіс, ці Нагавіцы Святога Георгія», «Вольная сцэна», а таксама вядомы кінараман-фарс «Янкі, альбо Астатні наезд на Літве», напісаны ў суаўтарстве з Уладзімерам Ахроменкам.

Апроч таго, ён стварыў болей за 80 сцэнароў і трылераў для расійскага рынку.

Пазнаёміцца з творамі можна тут

«Наша Ніва» далучаецца да віншаванняў, і зычыць спадару Максіму здароўя і творчых псопехаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?