Аляксандр Лукашэнка прызначыў генерал-палкоўніка Леаніда Мальцава старшынёй Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі, вызваліўшы яго ад пасады Дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Беларусі.

Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Палкоўнік Аляксандр Боечка вызвалены ад пасады старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі і залічаны ў распараджэнне старшыні Дзяржпагранкамітэта.

Адпаведныя ўказы кіраўнік дзяржавы падпісаў 2 лістапада, паведамляе БелТА.

Леанід Мальцаў нарадзіўся ў 1949 г. у Слонімскім раёне, у 1995—1996 гг. і 2001-2009 гг. быў міністрам абароны.

Аляксандр Боечка быў прызначаны кіраўніком ДПК 2 жніўня 2012 г. пасля «плюшавага дэсанта», да гэтага кіраўнком ведамства быў Ігар Рачкоўскі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна