Чакаецца, што праз пункты пропуску на мяжы з ЕС і на авіятранспарце ў Беларусь падчас ЧС-2014 прыедзе каля 33 тыс. чалавек.

Такі прагноз утрымліваецца ў сумеснай справаздачы экспертаў з некалькіх краін (у тым ліку Беларусі, Латвіі, Літвы, Малдовы, Польшчы, Расіі, Украіны і Эстоніі) па аналізе рызык на дзяржмяжы ў перыяд правядзення чэмпіянату свету ў Мінску.

Усяго ж агульная колькасць афіцыйных удзельнікаў, замежных гасцей і заўзятараў чэмпіянату прагназуецца ў 70 тыс. чалавек.

З іх каля 55 % — грамадзяне Расіі, якія будуць праязджаць праз беларуска-расійскі ўчастак мяжы на чыгуначным і аўтамабільным транспарце. Частка з іх прыбудзе чартарнымі авіярэйсамі з расійскіх аэрапортаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?