Сёння ўвечары, 13 мая, каля Нацыянальнай бібліятэкі ў Мінску затрымалі Алега Кіроля. Ён расклейваў налепкі з тэкстам салідарнасці з затрыманымі напярэдадні чэмпіянату свету па хакеі актывістамі.

Алег Кіроль паспеў паведаміць праваабаронцам, што яго вязуць у Першамайскі РУУС.

Паводле праваабаронцаў, хутчэй за ўсё заўтра пройдзе суд над актывістам ў судзе Першамайскага раёна Мінска.

Напярэдадні чэмпіянату свету беларускія ўлады правялі «палітычную зачыстку», арыштоўваючы апазіцыйных актывістаў.

Сцэнар быў аднолькавы: актывіста хапалі звычайна каля дома, прывозілі ў суд, дзе гучала стандартнае абвінавачанне — дробнае хуліганства і непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі. Суд даваў адміністратыўны арышт на 10–25 сутак. Такім чынам за апошнія тыдні па ўсёй Беларусі былі арыштаваныя каля 30 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?