Свет33

Памёр «Бэбі Док» Дзювалье — самы малады прэзідэнт у свеце ў свой час

Былы прэзідэнт Гаіці Жан Клод Дзювалье (мянушка «Бэбі Док») памёр на 64-м годзе жыцця ад сардэчнага прыступу ў сталіцы краіны Порт-о-Прэнсе.

Пра смерць былога лідара краіны паведаміў міністр аховы здароўя Гаіці Рэйнольд Жорж.

Дзювалье ў 19 гадоў стаў самым маладым прэзідэнтам у свеце. Ён быў ва ўладзе ў Гаіці з красавіка 1971-га па люты 1986 года.

У 1986 годзе ў краіне пачаліся масавыя антыўрадавыя пратэсты, з-за чаго Дзювалье давялося адмовіцца ад улады і бегчы за мяжу.

Пазней праваабарончыя арганізацыі заяўлялі, што за гады праўлення Дзювалье і яго бацькі Франсуа (Тата Дока) Дзювалье на Гаіці былі забітыя тысячы людзей «тантон-макутамі» — асабістай прэзідэнцкай гвардыяй, лідары якой былі жрацамі культу вуду. Ахвярамі тэрору сталі 60 тысяч чалавек.

Таксама Дзювалье быў абвінавачаны ў карупцыйных злачынствах, рэпрэсіях і парушэннях правоў чалавека.

Ён вярнуўся з Францыі на радзіму ў 2011 годзе пасля разбуральнага землятрусу ў студзені 2010 года. Пасля вяртання на радзіму Дзювалье быў затрыманы ў гатэлі Порт-о-Прэнса гаіцянскай паліцыяй і дастаўлены ў суд для допыту, пасля чаго яму прад'явілі абвінавачванні ў карупцыі і незаконным прысваенні грашовых сродкаў.

Глядзі таксама: Ёсць краіны, над якімі нібы навіс праклён. Сярод такіх — Гаіці

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі1

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць гучных дыкпік-скандалаў апошніх гадоў12

«Пакуль пашпарт дзейнічае». Эмігранты пра тое, ці не страшна ім адпраўляць у Беларусь дзяцей на летнія канікулы1

Жыхары райцэнтра ў Віцебскай вобласці гадамі скардзяцца на дрэнную ваду

Расія нарошчвае вытворчасць «шахедаў» і неўзабаве зможа запусціць 2000 за адну ноч11

У Італіі 78-гадовы мужчына «ажыў» праз 30 хвілін пасля спынення сэрца4

У Цюменскай вобласці «герой СВА» забіў сваю жонку ў дзень вяселля11

«Хацеў выратаваць хаця б нейкую колькасць людзей». Дачка беларуса, затрыманага па справе «Беларускага Гаюна», расказала пра бацьку6

«Неверагодны спектакль крывадушніцтва». Дзмітрый Гурневіч абурыўся ажыятажам вакол скандалу на канцэрце Coldplay25

Беларуская гандбалістка будзе гуляць за зборную Румыніі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі1

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць