Культура66

Абрынуліся руіны папулярнай у турыстаў сядзібы. Раней чыноўнікі адмовіліся яе выратоўваць — прычына можа здзівіць

Фасад сядзібы ў Дзікушках Лідскага раёна шмат гадоў літаральна вісеў у паветры. 

Паркавы фасад сядзібы ў Дзікушках да і пасля разбурэння. Фота: тэлеграм-канал «Спадчына»

Пра разбурэнне шляхецкай сядзібы паведамляе тэлеграм-канал «Спадчына». Сёння раніцай турысты наведалі сядзібу, але засталі яе ўжо ў разбураным стане. Паводле іх слоў, паркавы фасад абрынуўся літаральна за гадзіну да іхняга прыезду.

Дзікушкі першапачаткова былі вялікакняскім уладаннем, якім пасля валодалі Храптовічы, Тышкевічы, Вішнявецкія, Нарушэвічы, Хадкевічы. У канцы XVIII стагоддзя Дзікушкі набылі Грабоўскія, якія пабудавалі ў вёсцы Спаса-Праабражэнскую царкву ў стылі класіцызму. 

Паркавы фасад сядзібы ў Дзікушках да разбурэння. Левы бок сцяны вісеў проста ў паветры. Фота: vandrvm / Instagram

Нягледзячы на тое, што сядзіба ў Дзікушках паўсюль называецца сядзібай Грабоўскіх, мураваны панскі дом, які дайшоў да нашага часу, насамрэч пабудавалі Мінейкі, якія валодалі вёскай у міжваенны час. Блытаніну, відаць, стварыў знешні выгляд сядзібы, які нагадвае класіцыстычныя сядзібы XIX стагоддзя. 

Разбурэнне калон паркавага порціка. Фота: vandrvm / Instagram

Калісьці гэта была аднапавярховая сядзіба з мезанінам і цокальным паверхам, на якім размяшчалася кухня і службы. Парадны ўваход быў вылучаны порцікам на чатырох іанічных калонах, а паркавы фасад упрыгожваў паўкруглы порцік на шасці дарычных калонах, якія неслі на сабе вялікі балкон, куды можна было выйсці з мезаніна.

У пасляваенны час сядзібны дом займала кантора саўгаса, затым — клуб. У 1970-я гады будынак быў закінуты і стаў імкліва разбурацца. Да нашага часу захаваліся толькі руіны сцен сядзібы і два яе порцікі. Адзін з прасценкаў сцяны за паркавым порцікам даўно разбурыўся і фасад шмат гадоў літаральна вісеў у паветры, страціла ніжнюю частку і адна з калон порціка.

Паркавы фасад сядзібы ў Дзікушках пасля разбурэння. Фота: сторыс з інстаграма

Нягледзячы на небяспечную аварыйнасць, жывапісныя руіны прыцягвалі турыстаў з усёй краіны. Атмасфернасці дадавала і вялікая буслянка, якую птушкі змайстравалі на вяршыні франтона.

Сёння сцяна на вытрымала і абвалілася, разбурыўшы таксама большую частку калоннага порціка. 

Паркавы фасад сядзібы ў Дзікушках да і пасля разбурэння. Фота: сторыс з інстаграма

Як звяртаюць увагу актывісты, у 2022 годзе яны, пасля таго, як абвалілася частка касцёла ў Зембіне, звярталіся ў Лідскі райвыканкам з прапановай правесці простыя кансервацыйныя работы на сядзібе ў Дзікушках: закласці цэглай праёмы і страчаны прасценак, каб зберагчы помнік архітэктуры ад разбурэння, такога, якое адбылося сёння. 

Актывісты атрымалі вельмі дзіўны адказ, падпісаны намеснікам старшыні Андрэем Каўрыгам, у якім сцвярджалася, што прапанаваны варыянт кансервацыі фасада не мае права на існаванне, бо «можа нанесці яшчэ большы ўрон культурнай каштоўнасці».

Абяцанае ў адказе наданне сядзібе Мінейкаў статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці таксама не было выканана дагэтуль.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары6

  • Ваўкалак
    22.07.2025
    Прарасейскай уладзе напаміны пра былую веліч і спадчыну беларускіх продкаў не патрэбныя.
  • Nk
    22.07.2025
    Шкада, вельмі атмасфернае месца было.
    Прыгожыя мясціны...
  • Яна
    22.07.2025
    Главное, что Главный Ус живет как король. Манкуртам больше ничего не надо.

Цяпер чытаюць

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай30

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Усе навіны →
Усе навіны

Невялічкі эцюд Мікеланджэла прадалі за 27,2 мільёна даляраў. Гэта рэкорд1

«Бро, не купляй сабе бульбяны мяшок — ідзі ў залу»: беларускі вядучы ТНТ раскрытыкаваў мужчынскія касцюмы оверсайз13

Беларуска Марына Зуева заняла на Алімпіядзе 15‑е месца2

«Чароўны трусік» Юрый Дземідовіч узначаліў расійскі правінцыйны оперны тэатр13

Ціханоўская прызналася, што мала чым можа памагчы беларусам у Грузіі9

Адключэнне ад Starlink запаволіла тэмпы расійскага наступлення. Але ці надоўга?6

На Магілёўшчыне будуць вырабляць чырвоную ікру, але не для таго, каб яе есці5

Заходнія спецслужбы сумняюцца, што за замахам на генерала Аляксеева стаіць Украіна4

Люксавы італьянскі брэнд Miu Miu выпусціў калекцыю, якую параўналі з халатамі з ЦУМа5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай30

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць