Беларускі металургічны завод падрыхтаваў два карпаратыўныя календары: адзін з дзіцячымі малюнкамі «Я хачу быць металургам», другі — з фотаздымкамі супрацоўніц «Ва ўладзе жаночай прыгажосці».
Як паведамілі на прадпрыемстве, гэтым разам вырашылі згуляць на кантрасце дзяўчат і вытворчых пейзажаў. Гераіні ў вобразе, у якім іх не прывыклі бачыць калегі, — замест спецадзення на іх вечаровыя сукенкі. Частка здымак праходзіла не ў цэхах БМЗ, а ў горадзе — на аб'ектах, якія з'явіліся дзякуючы заводу.
Гэтыя выданні, прызначаныя для дзелавых партнёраў.
0
0
0
0
0
0