Каханне і сэкс1717

«Заплаціла мужу, каб даў развод». Дзіўныя гісторыі расставанняў

«Адкрываю вочы і разумею, што няма яго рэчаў. Пайшла на канферэнцыю, а ён мне піша: «Ну ты і с***».

Сваімі гісторыямі разводаў беларускі падзяліліся ў новым выпуску ток-шоу «Максімальна».

Фота: Karl Tapales / Getty Iimages

«Сышла ад мужа, таму што ён каралева драмы»

Ксенія расказала гісторыю разводу са сваім другім мужам, які быў на 10 гадоў за яе маладзейшым і меў характар каралевы драмы:

«Я паднялася рана, прыгатавала яму сняданак. «Чаму ты мяне пабудзіла? У мяне трэніроўка, я хачу выспацца». Устала, падрыхтавала сняданак сабе, яму не прыгатавала, не пабудзіла. «Дрэнна. Таму што я хацеў разам правесці час».

Я працавала, не змагла яму купіць падарунак на нейкае свята. «А я так чакаў, так чакаў. Ішоў і спадзяваўся, што прыйду і ў мяне дома будзе падарунак».

Я пайшла да сяброў. Ён: «Зразумела, схадзі». А праз гадзіну паведамленне: «Ну што, ты доўга збіраешся быць? Я адзін дома, сумую», — згадвае дзяўчына асаблівасці характару свайго былога мужа.

Ксенія. Скрын відэа: maksimalno / YouTube

Па словах Ксеніі, такія паводзіны партнёра яе вельмі напружвалі, але яна не магла нічога зрабіць для таго, каб спыніць адносіны.

«Памятаю, як пад бой курантаў на Новы год напісала «хачу развесціся», спаліла, выпіла. Думаю «ну ўсё, трэба ісці па гэтым шляху, бо ён мяне проста дастаў», — згадвае Ксенія.

Але шлях да разводу быў доўгім. Пара яшчэ з'ездзіла за мяжу ў адпачынак, які атрымаўся зусім не такім, як чакалася.

«У мяне змены ў кар'еры. Трэба быць у Мінску. Але мы паехалі. Прыязджаем, сядаем у першы дзень на беразе мора, і ён гаворыць, што заўтра злятае ў Іспанію, бо выйграў грант», — расказвае Ксенія, якой давялося правесці ўвесь адпачынак адной.

Па вяртанні ў Мінск муж яе сустрэў. «Я памятаю, як вярнулася і сказала: «Усё, я цябе больш не кахаю! Мы разводзімся». Ён гаворыць: «Да ты што. Як ты так можаш са мною абысціся? Я ж цябе так люблю. І куды я цяпер пайду?»

У выніку Ксенія вырашыла даць другі шанц. Некаторы час у пары былі добрыя адносіны, якія скончыліся зусім нечакана для дзяўчыны:

«Праз тыдзень у мяне была прафесійная канферэнцыя. Я павінна была выступаць на сцэне. Рыхтавалася. Шмат часу праводзіла на працы. Перад канферэнцыяй я вярнулася вельмі позна, лягла спаць. Зранку адкрываю вочы і разумею, што няма яго рэчаў.

На хвалі запрацаванасці я пайшла на канферэнцыю. Стаю, размаўляю. А ён мне піша: «Ну ты і с*** (ён бачыць па сторыс, дзе я, бо падзея асвятляецца). Стаіш на сцэне і ніяк не адрэагавала на тое, што я ад цябе сышоў».

Дзяўчына не стала нічога адказваць. «Я думала, што ўступлю ў дыялог і зноў пачнецца ўцягванне мяне ў гэта балота».

Але для таго, каб развесціся, Ксеніі давялося заплаціць мужу.

«Ён сказаў, што не дасць разводу, і прад'явіў суму. Ён пісаў, пагражаў. У выніку я напісала распіску, што павінна яму гэтую суму грошай. І думала выменяць па даляру і кінуць пачкай у твар. Але вырашыла, што не будзе факту перадачы грошай і зрабіла некалькі банкаўскіх пераводаў».

Самае цікавае было пасля разводу. «Калі мы развяліся, мы прыйшлі, селі ў пясочніцу (ЗАГС быў каля дзіцячай пляцоўкі) і ён гаворыць: можа пачнём усё спачатку?»

«Я паступіла непрыгожа»

Іншая гераіня Вераніка расказвае, што ў яе быў дастаткова ўдалы шлюб, але ў нейкі момант яна зразумела, што адносіны «проста зжылі сябе»:

«Мы далі адно аднаму ўсё для таго, каб мы маглі неяк развіцца і змяніцца. І я сябе ў адносінах адчувала страчанай, што дэградую, шмат сыходжу ў быт. Мне хацелася займацца творчасцю. Я разумела, што ў шлюбе мне не хочацца даглядаць яшчэ аднаго чалавека, не хочацца ўпісвацца ў нейкія яго справы»,

— прызнаецца дзяўчына і заўважае, што такія ж адносіны яна адчувала і з боку свайго мужа. У выніку партнёры перасталі размаўляць.

Вераніка. Скрын відэа: maksimalno / YouTube

«Мы ў нейкі момант перасталі ўвогуле размаўляць. Жылі ў кватэры. Ніхто не ведаў, калі хто прыйдзе. Былі проста як суседзі. Я падумала: «А навошта гэта працягваць? Я ўпэўнена, што нам стане лягчэй, калі кожны пойдзе сваёй дарогай».

У выніку дзяўчына прапанавала свайму мужу развесціся. Але гаварыць яму пра гэта давялося некалькі разоў: «Спачатку я гаварыла: «Давай пагаворым. Я думаю, нам трэба расстацца». Ён на гэта: «Так-так. Потым пагаворым». Ад пачатку да канца лета я яму разоў пяць сказала пра развод. Ён прапускаў міма вушэй».

У выніку, як прызнаецца Вераніка, яна паступіла непрыгожа. Калі муж з'ехаў за мяжу, яна завяла адносіны і сказала: «Усё. Бачыш, я ў адносінах. Давай разводзіцца».

Праз год маладыя людзі развяліся.

Каментары17

  • дочка Максима Дизайнера
    16.05.2024
    настолько наболело? все комментарии от циник только про это

    с мамой маменькиному сынку лучше всего
  • Не бачу нічога кепскага
    16.05.2024
    А мене здзіваваў іншы выпадак, калі муж паехаў за мяжу, ўзяла і завяла адносіны. Гэта можа быць так лёгка, альбо там ужо нешта было дагэтуль, падсцеленая саломка.
  • За правду
    16.05.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

«Я так далёка забралася. Шкада толькі, што не магу паказаць гэта тату». Як жыве дачка Паўла Шарамета праз 10 гадоў пасля яго гібелі7

«Я так далёка забралася. Шкада толькі, што не магу паказаць гэта тату». Як жыве дачка Паўла Шарамета праз 10 гадоў пасля яго гібелі

Усе навіны →
Усе навіны

У медуніверсітэты сёлета будзе недабор? Мінздароўя пракаментавала1

Тысячы людзей глядзяць на «Дынама» фінал чэмпіянату свету. Нехта разгарнуў вялікі расійскі сцяг22

Трамп глядзіць фінал чэмпіянату свету ў зашклёнай VIP-ложы3

Прадстаўнік Узброеных сіл: На вайсковую адукацыю паступаюць і хлопцы, якія набіраюць 400 балаў з 400 магчымых5

Даходы ФІФА ад правядзення чэмпіянату свету 2026 года складуць рэкордныя $15 млрд5

У Грузіі турыстцы зламалі нос за «рускую мову», кажа яе сяброўка ВІДЭА38

У Польшчы расце колькасць нападаў на ўкраінцаў22

Сяргей быў у Полацку без месца жыхарства. Маёмасці не меў ніякай, то сын праз суд выбіваў хаця б бацькаў вайсковы заробак2

Эпоха «вечных звальненняў» — эксперты патлумачылі новую стратэгію ў IT-сектары6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я так далёка забралася. Шкада толькі, што не магу паказаць гэта тату». Як жыве дачка Паўла Шарамета праз 10 гадоў пасля яго гібелі7

«Я так далёка забралася. Шкада толькі, што не магу паказаць гэта тату». Як жыве дачка Паўла Шарамета праз 10 гадоў пасля яго гібелі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць