Свет3636

Пуцін заклікаў украінскія войскі ў Дэбальцаве скласці зброю: Вас перамаглі былыя шахцёры і трактарысты

Выбух у Дэбальцаве 17 лютага. Апошні тыдзень горад быў пад бесперапынным абстрэлам. Паводле сведчанняў журналістаў, снарады ў горадзе выбухаюць кожныя некалькі секундаў.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заклікаў украінскія войскі ў Дэбальцаве скласці зброю.

«Па ўсёй лініі судакранання больш-менш ціха, — сказаў ён у часе візіту ў Будапешт. — Трэба скончыць праблему, звязаную з аточанай групоўкай. Наша супольная задача заключаецца ў тым, каб выратаваць жыццё людзей, якія апынуліся ў гэтым «катле», і каб гэты нарыў не пагоршыў адносіны паміж афіцыйнымі ўладамі і рушэннем Данбаса», — заявіў Пуцін на прэс-канферэнцыі пасля заканчэння перамоваў з прэм'ерам Венгрыі.

На адрас Украіны ён дадаў: «Вядома, прайграваць заўсёды дрэнна, вядома, гэта заўсёды бяда для тых, хто прайграў, асабліва калі прайграеш учорашнім шахцёрам або учорашнім трактарыстам. Але жыццё ёсць жыццё, яна дакладна пойдзе далей, і я б лічыў непатрэбным на гэтым зацыклівацца», цытуе яго агенцтва ТАСС. 

Апалчэнцаў жа з ДНР і ЛНР расійскі лідар заклікаў адпускаць ўкраінскіх вайскоўцаў з дэбальцаўскага «катла» да іх сем'яў.

«Тое, што там адбываецца, — гэта вытлумачальна і прагназавана, бо, па нашых дадзеных, яшчэ да сустрэчы ў Менску — за тыдзень прыкладна — групоўка ўкраінскіх войскаў там апынулася там у атачэнні».

У той жа час улады самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі перасцераглі назіральнікаў АБСЕ ад наведвання Дэбальцава. Пра гэта заявіў прадстаўнік баевікоў у кантактнай групе Дзяніс Пушылін.

Дэбальцава — важны чыгуначны вузел на шляху з Данецка ў Луганск. Украінскія пазіцыі ў Дэбальцаве клінам уразаліся ў расійскія, што дазволіла расійскім сілам адрэзаць гарнізон горада. Колца вакол Дэбальцава самкнулася некалькі тыдняў таму. У аўторак баі перамясціліся ўнутр горада, падзенне якога стала непазбежным.

Расійскія сілы маюць большае і лепшае ўзбраенне, чым украінцы. Але афіцыйна Масква не прызнае свайго ўдзелу ў канфлікце, заяўляючы, што супраць украінскай арміі ваююць «мясцовыя апалчэнцы». Пры гэтым «ДНР» і «ЛНР» маюць на ўзбраенні сучасныя сістэмы залпавага агню, танкі і проціпаветраныя комплексы.

Апытанка

Каментары36

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Фатограф-агент Мішчук расказаў сваю версію таго, што адбылося11

Фатограф-агент Мішчук расказаў сваю версію таго, што адбылося

Усе навіны →
Усе навіны

На Байкале падлетак забіў нажом чатырох таварышаў на дні нараджэння і падпаліў дом

Спецпрадстаўнік Трампа адказаў Мядзведзеву: Заява не адпавядае статусу сусветнай дзяржавы5

Гурт «Дразды» аб'явіў пра развітальныя гастролі

Пятрухіну забаранялі весці стрым з канфэрэнцыі ў Варшаве. Ён супраціўляўся, а пасля стаў таемна запісваць аўдыя14

Мядзведзеў прыгразіў Трампу Трэцяй сусветнай вайной13

Рашэнне аб перадачы Германіяй Украіне ракет Taurus яшчэ не прынята1

Мерц чакае зацяжную вайну праз нежаданне Расіі весці перамовы2

Каханак Мельнікавай Аляксей Лабееў служыў у КДБ з 2019 года10

Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фатограф-агент Мішчук расказаў сваю версію таго, што адбылося11

Фатограф-агент Мішчук расказаў сваю версію таго, што адбылося

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць