Перад усімі папярэднімі выбарамі праводзіліся так званыя «Усебеларускія народныя сходы». Іх дэлегатаў ніхто не выбіраў. Туды збіралася вертыкаль і вызначаныя ёй сімвалічныя прадстаўнікі розных сацыяльных слаёў.

Яны замянялі наменклатуры «з'езды КПСС» свайго часу. У дэмакратычных краінах такія не праводзяцца, у нас яны выконвалі рытуальную функцыю.

Напрыклад, зацвярджалі «планы на пяцігодку». Паводле апошняга з іх, заробак меў вырасці да 1000 даляраў да 2015 года. 

Аднак у выніку за 2010—2015 ён не толькі не вырас, але і знізіўся з 500 да 400 даляраў.

Перад выбарамі-2015 Сход не праводзілі. Аляксандр Лукашэнка ўзгадваў мімаходзь, што Сход мае прайсці пасля выбараў, каб зацвердзіць новыя планы, але пакуль канкрэтнай інфармацыі пра яго правядзенне так і няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?