Фаварыт у гонцы за намінацыю на прэзідэнцкіх выбарах ЗША ад Рэспубліканскай партыі, мільярдэр Дональд Трамп выйграў праймерыз партыі ў Мічыгане і Місісіпі. Па папярэдніх падліках другое месца ў Мічыгане заняў Джон Касіч.

У дэмакратаў на выбарах у Місісіпі перамагла Хілары Клінтан. Канчатковых вынікаў па штаце Мічыган пакуль няма, але, паводле папярэдніх падлікаў, Клінтан толькі нязначна апярэджвае свайго асноўнага суперніка, сенатара ад штата Вермонт Берні Сандэрса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?