Баевікі радыкальнай групоўкі «Свободные сокалы Курдыстана» узялі на сябе адказнасць за тэракт у Анкары.

У заяве арганізацыі гаворыцца, што напад, ахвярамі якога сталі 37 чалавек, быў помстай за вайсковую аперацыю на паўднёвым усходзе краіны. Большую частку насельніцтва гэтай часткі Турцыі складаюць курды.

«Свободные сокалы Курдыстана» таксама заявілі, што не планавалі ахвяр сярод грамадзянскіх асоб у выніку тэракту. Па іх словах, мэтай нападу былі супрацоўнікі спецслужбаў. Пры гэтым групоўка папярэдзіла, што ахвяры сярод мірнага насельніцтва будуць з'яўляцца і ў далейшым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?