Грамадства99

У Беларусі на 1000 мужчын прыходзіцца 1166 жанчын, найменш насельніцтва жыве на Магілёўшчыне

У пачатку года насельніцтва краіны складала 9 155 978 чалавек, паведамляе тэлеграм-канал Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

З агульнай колькасці жыхароў краіны жанчыны займаюць 53,8%, на пачатак студзеня 2024-га іх налічвалася 4 929 249. Мужчын менш — 4 226 729 або 46,2%. Гэта значыць жанчын у Беларусі на 702 520 больш.

Такім чынам, на адну тысячу жыхарак Беларусі прыпадала 857 мужчын, або на адну тысячу мужчын — 1 166 жанчын. Сярэдні ўзрост жыхара краіны на пачатак 2024-га быў роўны 41,5 года, пры гэтым сярод жанчын — 43,9 года, а сярод мужчынскага насельніцтва сярэдні ўзрост складаў крыху менш — 38,7 года.

У Мінску пражывала 1 992 862 чалавекі, або 21,8% ад агульнай колькасці насельніцтва краіны.

Лідарам па колькасці насельніцтва з'яўляецца Мінская вобласць, дзе пражывае 1 460 289 чалавек або амаль 16%. На другім месцы Гомельская вобласць з 1 338 617 жыхарамі (14,6%), «бронза» ў Брэсцкай вобласці — 1 308 569 (14,3%).

Насельніцтва Віцебскай вобласці налічвае 1 081 911 чалавек, што складае 11,8% ад агульнай колькасці насельніцтва краіны, а ў Гродзенскай — 992 556 або 10,8%. У Магілёўскай вобласці пражывае 981 174 чалавек (10,7%).

Паводле статыстыкі, у гарадской мясцовасці пражывала 7 198 285 чалавек, або 78,6% ад усяго насельніцтва краіны, у сельскай жыхароў у разы менш — 1 957 693 (21,4%).

Каментары9

  • и повлиять нет возможности
    30.04.2024
    режим агрофюрера "спаивает"  мужчин, создавая благоприятные условия для употребления алкоголя. Цель одна - сохранение абсолютной власти ( диктатуры).
  • Калматы Вожык
    30.04.2024
    Насельніцтва Віцебскай вобласці налічвае 1 081 911 чалавек, што складае 11,8% ад агульнай колькасці насельніцтва краіны


    https://nashaniva.com/341837
    Плошча Віцебскай вобласці -- 40,05 тыс.кв.км, а амаль роўная ёй па плошчы Галандыя (41,5 тыс. кв.км) мае насельніцтва -- 17,5 млн. чал. І то гэтая краіна -- сярод багнаў і адваяваных у мора зямель, таго і глядзі патоне ад павышэння ўзроўню мора... Але галандцы змаглі пабудаваць "краіну для жыцця"!
    Гіпатэтычна, калі надыйдуць у нас "добрыя часіны", то ў нас няма і ўжо і не будзе столькі насельніцтва, каб развіваць эфектыўную эканоміку. Трэба будзе завозіць рабочую сілу з Афрыкі і Індыі... І гэта будзе ўжо далёка не сінявокая краіна...
  • Дзе вас вольных шукаць?
    30.04.2024
    А я ўсё адно не магу дзяўчыну знайсці(

Цяпер чытаюць

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі29

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння ноччу было да мінус 27,6°C

У злітых файлах Эпштэйна ўсплыла яшчэ адна беларуска, мадэль і жонка футбаліста — расказваем, што пра яе вядома16

«У вас ёсць любімая песня?» Знаёмцеся з Максатам — самым вядомым стрыт-відэографам Мінска1

Чэмпіён Польшчы па боксе, што раптоўна вярнуўся ў Беларусь, патлумачыў нечаканае вяртанне10

Ціханоўскі выступіў у Кангрэсе ЗША31

Цана на золата зноў больш за 5000 даляраў за унцыю1

Былога мужа Джыл Байдэн затрымалі за забойства цяперашняй жонкі

Вясковец з-пад Бабруйска імітаваў сваю смерць, каб не плаціць пазыкі, а пасля загінуў на вайне за Расію4

Трамп заявіў, што Пуцін «стрымаў абяцанне» не абстрэльваць украінскія гарады на працягу тыдня10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі29

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць