Віцебскі стрыт-арт ФОТАПАДБОРКА
«Наша Ніва» сабрала фотападборку з разнастайным стрыт-артам у Віцебску. Яна не прэтэндуе на паўнату і рэпрэзентатыўнасць, але адлюстроўвае імклівае развіццё гэтага віду мастацтва ў гарадской прасторы. Без сумневу можна сказаць, што Віцебск дае фору ў такой актыўнасці шмат якім буйным гарадам Беларусі і нават яе сталіцы. Прыемнага прагляду.
Партрэт «Шурыка» ад каманды «HoodGraf».
«Дадай квецені» на ўзбярэжжы Дзвіны.
Дворнік з коткамі ад мастака «Ура».
Супрэматычны роспіс на доме па эскізе Малевіча «Смерць шпалерам».
Партрэт Марка Шагала ад супольнасці мастакоў «StreetSkills».
Паблік-арт у выглядзе чырвонага фатэля.
Фота Сяргея Гудзіліна
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ