Ардынарый Кіева-Жытомірскай дыяцэзіі адышоў у вечнасць у Гродне, дзе прымаў удзел у Нацыянальным эўхарыстычным кангрэсе, які праходзіў 24-26 мая. Верагодна, прычынай смерці сталі праблемы з сэрцам.

Цела іерарха знайшлі 27 мая ў яго асабістым пакоі. Арцыбіскупу Пятру Мальчуку было 50 гадоў.

«Браты-біскупы Канферэнцыі Біскупаў лацінскага абраду і ўвесь Каталіцкі Касцёл ва Украіне смуткуе з той прычыны, што адданы вучань Хрыста так хутка скончыў зямную пілігрымку, але адначасова поўныя надзеі, што арцыбіскуп Пётр дзеліць вечную вячэру з Панам і мае невымоўнае шчасце бачыць Яго», — гаворыцца ў лісце Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў ва Украіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?