З прыходам дэнамінацыі ў многіх беларусаў паўстала пытанне: куды складаць манеты? Мы падабралі 5 беларускіх вытворцаў кашалькоў, у вырабах якіх ёсць асобныя кішэнькі для манет.

Скураны кашалёк «Пагоня» з двума аддзеламі для купюр ад «Symbal.by»

Аўтарскі якасны кашалёк з двума аддзеламі для купюр, зроблены з натуральнай скуры з адбітым на ім беларускім гербам «Пагоня». Кошт — 40 рублёў (400 000).

Кашалёк «Пагоня» ад «LSTR»

Скураны кашалёк «Пагоня» ад андэграўнднай фірмы беларускага адзення. Кошт — 50 рублёў (500 000).

Кашалёк ад «EZCASE»

Compact

Кашалёк з натуральнай першагатункавай скуры. Мае два аддзяленні для банкнот, 5 аддзелаў пад карткі і адну аб'ёмную кішэню для дробязі. Кошт — 74 рублі (740 000)

Travel

Два аддзелы для купюр дазволяць змясціць купюры розных краін і фарматаў. Прасторная аб'ёмная кішэня для дробязі размяшчаецца на адваротным баку, каб не адкрываць увесь кашалёк, калі патрабуюцца толькі манеты. Кошт — 79 рублёў (790 000)

Кашалькі ад фірмы «Макей»

Кашалёк (натуральная скура)

Мадэль у два складання закрываецца на клапан са схаванай кнопкай. Мае два аддзяленні пад папяровыя купюры, кішэню для дробязі на кнопцы, секцыі для крэдытных і дысконтных карт, патаемную кішэньку. Па ўсіх перыметрах сувенірны выраб для надзейнасці аплецены скураным шнурком метадам ручной аплёткі. Кошт — 37 рублёў (370 000).

Партманэ вялікае сувенірнае (натуральная скура) з мастацкай устаўкай

У прапанаванай мадэлі партманэ папяровыя купюры не згінаючыся размяшчаюцца ў двух аддзяленнях. Прадугледжаныя секцыі для крэдытных карт, а таксама аддзяленне для дробязі. Партманэ зашпільваецца на маланку. Кошт — 72, 80 рублёў (728 000)

Кашалькі ад фірмы «DODO»

Манетніца 

Чахол для манет з натуральнай скуры. Кошт — 20 рублёў (200 000).

Кашалёк Minsker

Скураны кашалёк на маланцы з кішэнькамі, аддзяленнямі і графам Чапскім. Кошт — 64 рублі (640 000).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Каментатар / Адказаць
23.09.2014 / 12:48
У мяне Макей. Ужо два гады - амаль як новы. Манэты засыпаў калі быў у ЕЗ ці ва Ўкраіне - усё норм.
0
Каментатар / Адказаць
03.02.1996 / 23:11
У мяне такі гаманец ужо год 5. ніякіх праблем не было дагэтуль. думаю, што і надалей не будзе. цяпер там ляжаць 8 капеек у аддзеле для манец. ніяк не заўважна.
0
Каментатар / Адказаць
14.10.1986 / 21:13
Нешта дарагія кашалькі як на сярэдні беларускі заробак.
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру