Пачнём гісторыю з самага пачатку. Па спонсарскім кантракце кампанія Samsung падарыла каля 12 тысяч эксклюзіўных смартфонаў «Galaxy S7 edge Olympic Games Edition» спартсменам-удзельнікам Алімпіяды ў Рыа. Вядома, падобная акцыя не абмінула і беларускую дэлегацыю.

Што адбылося далей?

Хтосьці з беларусаў паспрабаваў прадаць спонсарскі смартфон проста падчас Гульняў у Рыа. І падобна на тое, што зрабіць гэта паспрабаваў адзіны пакуль наш алімпійскі чэмпіён-2016 — батутыст Уладзіслаў Ганчароў.

7 жніўня (праз два дні пасля адкрыцця АГ у Рыа) на інтэрнэт-пляцоўцы baraholka.onliner.by карыстальнік з нікам vlad.gon4arow апублікаваў аб'яву аб продажы тэлефона.

Чаму гэта той самы Ганчароў?

Мяркуйце самі. Профіль карыстальніка запоўнены цалкам добрасумленна: ёсць і родны горад, і род заняткаў, і нават інтарэсы. Занадта шмат супадзенняў, не знаходзіце?

Калі вы да гэтага часу сумняваецеся ў сапраўднасці акаўнта, то вось вам апошні штрых. Фатаграфіі, якія былі прымацаваныя да самой аб'явы: звярніце ўвагу на коўдру з алімпійскім арнаментам.

Алімпійская вёска ў Рыа

Алімпійская вёска ў Рыа

А што гэта за тэлефон такі?

Падораны алімпійцам смартфон лічыцца адным з самы крутых на рынку #простазараз. Мадэль выпушчаная ў 2016 годзе, а яе адметнай асаблівасцю з'яўляецца працяг дысплея на бакавінах, якія маюць дадатковы функцыянал. Дэвайс атрымаў 12-мегапіксельны модуль камеры, 4 гігабайта аператыўнай памяці, воданепранікальнасць, пылаабароненасць і яшчэ кучу клёвых прымочак.

Цана за такі смартфон даволі куслівая — вагаецца ў раёне 13—18 мільёнаў беларускіх рублёў (па курсе да дэнамінацыі). Наш экзэмпляраў выстаўлены на «барахолцы» за 20 мільёнаў рублёў (абмежаваная серыя, чаго ўжо там). Такая цана спадабалася далёка не ўсім:

І чым усё скончылася?

Уладзіслаў Ганчароў выйграў золата і зараз атрымае 150 тысяч даляраў прызавых, а аб'ява аб продажы смартфона на «барахолцы» ўжо неактуальная. Цяпер пра лёс новенькага «Galaxy» можна толькі здагадвацца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?