Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін не бачыць іншага фармату для перамоў па мірным урэгуляванні на Данбасе, акрамя нармандскага.
Reuters
Пра гэта Пуцін заявіў падчас прэс-канферэнцыі па выніках саміту «дваццаткі», перадае ТАСС.
Аднак, на яго думку, такія сустрэчы павінны весці да паляпшэння сітуацыі, а не праводзіцца проста дзеля перамоў.
«Што тычыцца нармандскага фармату, добра гэта ці дрэнна, але іншага варыянту хаця б распачаць спробы ўрэгулявання няма», — сказаў прэзідэнт РФ.
Паводле яго слоў, «таму, вядома, Расія гэты фармат будзе падтрымліваць».
«Куды падзецца, напэўна, прыйдзецца мець зносіны з (прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам)», — сказаў Пуцін.
«Але, я сказаў і федэральнаму канцлеру (ФРГ Ангеле Мергель), і прэзідэнту Францыі (Франсуа Алянду), што пытанне не ў тым, каб сустракацца ці не сустракацца, пытанне ў тым, каб гэтыя сустрэчы вялі да нейкага пазітыўнага руху наперад ва ўрэгуляванні», — падкрэсліў Пуцін.