Былы міністр адукацыі Францыі Бенуа Амон і былы прэм'ер-міністр краіны Мануэль Вальс сталі лідарамі па выніках першага тура праймерыз сацыялістаў у Францыі.
Бенуа Амон заваяваў папулярнасць дзякуючы крайне левай праграме, AFP
Па папярэдніх дадзеных, Амон набраў 35,21% галасоў, Вальс - 31,56%. На трэцім месцы — экс-міністр эканомікі Арно Мантэбур, за якога прагаласавалі каля 18% выбарцаў.
Лідар сацыялістаў і дзеючы прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд вырашыў не ўдзельнічаць у перадвыбарчай кампаніі.
Другі тур папярэдніх выбараў пройдзе 29 студзеня, паводле яго выніках будзе вызначаны кандыдат у прэзідэнты Францыі ад Сацыялістычнай партыі на выбарах 2017 года. Першы тур — 23 красавіка.
Паводле апошніх дадзеных сацапытанняў, у ніводнага з патэнцыйных кандыдатаў-сацыялістаў няма вялікіх шанцаў дасягнуць фінальнага раўнда прэзідэнцкіх выбараў.
Як чакаецца, на пасаду прэзідэнта краіны ў выніку будзе прэтэндаваць былы прэм'ер-міністр Францыі, кансерватар Франсуа Фіён і лідэр «Нацыянальнага фронту» Марын Лё Пэн.
Большасць палітолагаў мяркуюць, што найбольшыя шанцы на перамогу — у Фіёна. Сярод яго перадвыбарных абяцанняў - зніжэнне падаткаў для бізнесу, змякчэнне працоўнага заканадаўства і скарачэнне колькасці работнікаў бюджэтнай сферы, піша Бі-бі-сі.
![Клас Клас](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-like.png)
![Панылы сорам Панылы сорам](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-facepalm.png)
![Ха-ха Ха-ха](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-smile.png)
![Ого Ого](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-omg.png)
![Сумна Сумна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-sad.png)
![Абуральна Абуральна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-anger.png)