Свет

На праймерыз сацыялістаў у Францыі лідзіруюць кандыдаты, што падтрымліваюць еўрапейскае адзінства

Былы міністр адукацыі Францыі Бенуа Амон і былы прэм'ер-міністр краіны Мануэль Вальс сталі лідарамі па выніках першага тура праймерыз сацыялістаў у Францыі.

Бенуа Амон заваяваў папулярнасць дзякуючы крайне левай праграме, AFP

Па папярэдніх дадзеных, Амон набраў 35,21% галасоў, Вальс - 31,56%. На трэцім месцы — экс-міністр эканомікі Арно Мантэбур, за якога прагаласавалі каля 18% выбарцаў.

Лідар сацыялістаў і дзеючы прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд вырашыў не ўдзельнічаць у перадвыбарчай кампаніі.

Другі тур папярэдніх выбараў пройдзе 29 студзеня, паводле яго выніках будзе вызначаны кандыдат у прэзідэнты Францыі ад Сацыялістычнай партыі на выбарах 2017 года. Першы тур — 23 красавіка.

Паводле апошніх дадзеных сацапытанняў, у ніводнага з патэнцыйных кандыдатаў-сацыялістаў няма вялікіх шанцаў дасягнуць фінальнага раўнда прэзідэнцкіх выбараў.

Як чакаецца, на пасаду прэзідэнта краіны ў выніку будзе прэтэндаваць былы прэм'ер-міністр Францыі, кансерватар Франсуа Фіён і лідэр «Нацыянальнага фронту» Марын Лё Пэн.

Большасць палітолагаў мяркуюць, што найбольшыя шанцы на перамогу — у Фіёна. Сярод яго перадвыбарных абяцанняў - зніжэнне падаткаў для бізнесу, змякчэнне працоўнага заканадаўства і скарачэнне колькасці работнікаў бюджэтнай сферы, піша Бі-бі-сі.

Каментары

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома6

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома

Усе навіны →
Усе навіны

У Венесуэле пачаліся перамовы паміж уладамі і апазіцыяй1

Трамп заявіў, што Украіна не атрымае ракет Patriot17

У Екацярынбургу атакаваны склад Wildberries

На «Гродна Азоце» адбыўся пазапланавы выкід аміяку

Учора ў Беларусі было +40°C1

Трамп забараніў у ЗША «нараджальны турызм» для асобных катэгорый1

Шквал, моцны вецер і град нарабілі бяды гэтай ноччу

Жаночы алкагалізм: чым ён розніцца ад мужчынскага і як да такіх жанчын ставіцца?13

Мінскім Шабанам прысвяцілі модную калекцыю: дзе купіць і што па цэнах?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома6

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць