Заснавальнік інтэрнэт-сэрвісу па выкліку таксі або прыватнага кіроўцы Uber Трэвіс Каланік пакінуў эканамічную раду пры прэзідэнце ЗША Трампе на фоне крытыкі з боку грамадскасці і яго ўласных супрацоўнікаў, піша Бі-бі-сі.

Getty Images

Getty Images

У лісце, разасланым супрацоўнікам, Каланік тлумачыць, што занадта многія, у тым ліку і прэса, успрынялі яго згоду ўдзельнічаць у рабоце рады як падтрымку ўнутранай палітыкі новага прэзідэнта, у тым ліку міграцыйнай.

Пры гэтым рашэнне Трампа спыніць прыём бежанцаў і часова спыніць выдачу віз грамадзянам сямі блізкаўсходніх дзяржаў раззлавала кіроўцаў Uber, многія з якіх — самі мігранты з краін Азіі.

У сваім лісце Каланік сцвярджае, што падчас кароткай размовы з новым прэзідэнтам ён выказаў сваю незадаволенасць візавымі абмежаваннямі і патлумачыў,які негатыўны эфект яны могуць аказаць на ўсю галіну.

Кампанія ўжо страціла 200 тыс. кліентаў з-за пратэстаў.

Кампанія Uber і раней адкрыта выказвала сур'ёзную занепакоенасць міграцыйным указам Трампа, адзначаючы, што ён закране многіх яе супрацоўнікаў. Кампанія ўжо выдзеліла 3 млн даляраў на дапамогу кіроўцам, якія пацерпяць ад гэтага ўказу.

У эканамічную раду пры Трампе ўваходзяць многія буйныя бізнесмены, у тым ліку заснавальнік кампаній SpaceX і Tesla Motors Ілан Маск. Ён ужо заявіў, што не будзе выходзіць з рады, бо лічыць яе магчымасцю данесці да прэзідэнта меркаванне аб яго рэформах.

Пры гэтым Маск дыстанцаваўся ад саміх поглядаў Трампа і, як і Каланік, заявіў, што членства ў эканамічнай радзе не азначае абавязковай згоды з усімі рашэннямі кіраўніцтва краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0