Гэта можа быць вынікам наступу расійскіх сіл на харкаўскім кірунку.

На аснове адкрытых крыніц Бі-бі-сі сумесна з выданнем «Медыязона» і камандай валанцёраў удалося ўстанавіць імёны 53 586 расійскіх ваенных, якія загінулі падчас уварвання ва Украіну за два гады і амаль два месяцы.
Штотыднёвыя паказчыкі пацверджаных страт Расіі зноў пачалі расці, што можа быць вынікам наступу расійскіх сіл на харкаўскім кірунку.
За апошнія два тыдні пацвердзілася гібель яшчэ 1431 чалавека, што вышэй за сярэднія паказчыкі страт 2022 і 2023 года.
Самай хуткарослай катэгорыяй страт на дадзеным этапе з'яўляюцца добраахвотнікі. З восені 2023 года мы фіксуем рэзкі і істотны рост загінулых менавіта ў гэтай групе. З кастрычніка штотыднёвыя страты добраахвотнікаў не апускаліся ніжэй за 75 чалавек у тыдзень, нярэдка перавышаючы паказчык 100 чалавек у тыдзень.
Гэта можа быць у першую чаргу звязана з тым, як менавіта зараз папаўняе свае шэрагі Мінабароны Расіі.
Каб пазбегнуць неабходнасці праводзіць новую хвалю мабілізацыі, расійскія чыноўнікі засяродзіліся на актыўнай вярбоўцы на фронт людзей, якіх можа зацікавіць перспектыва стабільнага і высокага заробку, няхай і ва ўмовах павышанай рызыкі.
Цяпер чытаюць
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
Дарадца прэзідэнта Польшчы пракаментаваў зварот Калеснікавай і Золатавай: Лукашэнка выпускае некалькі дзясяткаў вязняў, а на наступны дзень затрымлівае новых
Каментары