У Мінску 20 і 21 мая зменіцца работа некаторых тралейбусных маршрутаў, паведамілі ў дзяржаўным прадпрыемстве «Мінсктранс».

У сувязі з дарожна-будаўнічымі работамі і закрыццём руху тралейбусаў праз скрыжаванне вуліц Рафіева — Алібегава — Гарэцкага з 22.30 20 мая да 6.30 21 мая будуць унесеныя змены ў працу тралейбусаў маршруту №39 на ўчастку ад вул. Я. Брыля да ДС «Паўднёвы-Захад». Іх рух будзе арганізаваны па прасп. газеты «Звязда», вуліцы Голубева ў абодвух кірунках.

У паказаны час тралейбусы маршруту №52 адмяняюцца. Рух тралейбусаў маршруту №25 на ўчастку ад пр. Дзяржынскага да ДС «Кунцаўшчына» будзе арганізаваны па вуліцах Чыгуначнай, Уманскай, Гурскага, Панамарэнкі, Бельскага, Прытыцкага, Кунцаўшчына ў абодвух кірунках.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна