Пасьля другога палітыка могуць пасадзіць «за дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь»

Па словах Аляксандра Мілінкевіча, папярэджаньне было дадзенае за прадастаўленне замежнай дзяржаве сьведчаньняў, якія дыскрэдытуюць Рэспубліку Беларусь. Падставай для папярэджаньня былі два інтэрвію – вядомай польскай газэце «Rzeczpospolita» і рускай службе радыё Бі-Бі-Сі.

У інтэрвію «Rzeczpospolita» палітык выказаўся наконт абставінаў сьмерці віцэ-консула Польшчы ў Горадні Рышарда Бадонь-Лехра. «Я не выключаў, што ўлады маглі спрычыніцца да яго сьмерці. Але не сьцьвярджаў, бо ў мяне няма сьведчаньняў».

У эфіры Бі-Бі-Сі Мілінкевіч казаў пра тое, што прэзыдэнцкія выбары прайшлі незаконна, што Лукашэнка ня меў права ў іх удзельнічаць. На сайце радыёстанцыі матэрыял даступны пад загалоўкам «Милинкевич: Лукашенко совершил переворот»

Гэта першае папярэджаньне Мілінкевічу. У разе другога палітыку пагражае крымінальная справа.

Фота Андрэя Лянкевіча

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0