Паўночнаатлантычны альянс перасцярог свет ад вайны з Паўночнай Карэяй.

«Ваенны канфлікт з КНДР будзе мець спусташальныя наступствы», - заявіў у пятніцу, 13 кастрычніка, генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг, выступаючы ў штаб-кватэры арганізацыі ў Бруселі.

Столтэнберг дадаў, што ў ЗША ёсць права на самаабарону і на абарону сваіх саюзнікаў, аднак «ніхто ў свеце не жадае вырашаць пытанне з КНДР ваенным шляхам». Ён выступіў за пошук дыпламатычнага рашэння.

11 кастрычніка лідар Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын заявіў, што «армія КНДР, якая валодае нябачанай сілай, не пакіне бяскарнай Амерыку». А ў верасні, выступаючы ў ААН, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп паабяцаў «цалкам знішчыць Паўночную Карэю», калі яна будзе пагражаць ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?